9.8 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    Популярное

    Ведай нашых!

    Мой дом, мая сям’я, мая Радзіма

    Юная гімназістка Ева Карытка заняла 1 месца ў рэспубліканскім конкурсе творчых работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    Цікавіцца радаводам пачала і вучаніца 4 класа Ева Карытка, да таго ж у яе продкаў налічваецца 300-гадовы дынастычны стаж чыгуначнікаў.

    — Яшчэ ў дзіцячым садку мы складалі генеалагічнае дрэва, — расказвае маці дзяўчынкі Юлія Уладзіміраўна. — А летась настаўніца Вольга Пятроўна прапанавала паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Мая сям’я, мой дом — мая Радзіма” ў намінацыі “Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы” (відэаролік). Так мы з Евай пачалі працаваць у гэтым напрамку.

    Бабуля дзяўчынкі расказала пра прашчураў, іх род дзейнасці і сем’і, шмат інфармацыі пачарпнулі з пакою гісторыі чыгуначнага вузла, дзе ёсць у электронным варыянце генеалагічнае дрэва роду Карытка. Увогуле, зараз на чыгунцы працуюць бабуля, дзядуля, тата і цётка Евы, таму даведацца пра жыццё продкаў цяжкасці не склала. Але каб прасачыць гісторыю радаводу, пазнаёміцца з біяграфіяй амаль кожнага родзіча, патрэбны час, цярпенне, зацікаўленасць і адказнасць. На жаль, па ўмовах конкурсу працягласць відэароліка не павінна была перавышаць 5 хвілін, а за такі непрацяглы час ахапіць усё амаль немагчыма. Аднак даведацца пра свае карані было цікава і карысна, у першую чаргу для асабістага развіцця, таму абмежаванасць конкурснай работы засмучала нядоўга.

    Канечне, Ева спадзявалася атрымаць перамогу, але першае месца на рэспубліканскім этапе стала для яе прыемнай нечаканасцю. Дарэчы, у гэтым годзе дзяўчынка стала другой яшчэ ў рэспубліканскім конкурсе чытачоў як удзельнік узорнага лялечнага тэатра “Ялінка”. Акрамя таго, яна займаецца ў музычнай школе і добра вучыцца ў гімназіі. А інакш і быць не можа, бо чалавек, які трывала трымаецца на сваіх каранях, мае магчымасць з упэўненасцю рухацца наперад.

    Реклама

    Последнее