17 C
Осиповичи
Среда, 12 мая, 2021
Еще

    Осиповчане, связанные одной трагедией

    Популярное

    Учора і сёння

    Звязаныя адным болем

    Больш за два дзясяткі жыхароў Жорнаўкі прыехалі сюды 30 гадоў таму

    Субота — любімы для большасці насельніцтва дзень. Але субота 26 красавіка 1986 года не прынесла радасці нікому. У гэта чысло адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, перавярнуўшы ўсё жыццё насельніцтва паўднёвых раёнаў нашай краіны.

    У мірны час тысячы людзей сталі бежанцамі, якія вымушаны былі пакідаць родныя месцы, губляць работу, парываць сувязі з блізкімі, каб зберагчы сябе і сям’ю ад нябачнага ворага.

    Нашаму раёну пашанцавала крыху больш за іншыя: ён аказаўся ў ліку “чыстых”. Таму нямала жыхароў Брагіншчыны, Нараўляншчыны і Хойніччыны знайшлі паратунак у населеных пунктах Асіповіцкага раёна. Напрыклад, вуліцу Маладзёжную ў Жорнаўцы насяляюць былыя жыхары Стрэлічава, што ў Хойніцкім раёне. Вёскі з трохтысячным насельніцтвам, якой збіраліся прысвоіць статус пасёлка гарадскога тыпу, але не паспелі…

    Аб падзеях 35-гадовай даўніны нам расказалі муж і жонка Цалко. Галіна і Уладзімір тады былі маладой сям’ёй, у якой гадаваліся дзве маленькія дачушкі. У дзень трагедыі садзілі бульбу. Наперадзе чакаў Першамай, які таксама адсвяткавалі. Аб маштабе здарэння даведаліся не адразу, хоць Прыпяць была побач, кіламетраў за 30. Там працавалі многія землякі.

    Галіна Данілаўна ўспамінае, што адразу знікла тэлефонная сувязь. Адна з супрацоўніц горка плакала, даведаўшыся аб аварыі, бо ў тую ноч на рэактары павінен быў дзяжурыць яе сын. І толькі праз некалькі дзён хлопец змог звязацца з сям’ёй і паведаміць, што жывы-здаровы, быў запрошаны на дзень нараджэння і на тую злашчасную змену памяняўся з напарнікам. Гэта і ўратавала, бо таварыш, які падмяніў яго, загінуў.

    Невядомасць выпальвала душу. Баяліся за родных. Са слязамі на вачах праважалі аўтобусы з дзецьмі, якіх адвозілі ў аздараўленчыя лагеры. Самым маленькім вышывалі на бялізне прозвішчы, імёны бацькоў, адрасы, кантакты родных, бо не ведалі, як будуць шукаць потым і дзе самі апынуцца.

    Два тыдні Галіна і Уладзімір з дзецьмі правялі ў Рэчыцы ў сястры, затым іх разам з суседзямі адправілі ў санаторый фабрыкі “КІМ” на Віцебшчыне. У канцы лета прыбылі дадому. І жыццё стала ўваходзіць у звычайнае рэчышча. Дзеці пайшлі ў школу, дарослыя сталі працаваць. Збіралі ўраджай з агародаў, рабілі нарыхтоўкі. Ці трэба адсяляць людзей — адназначнага рашэння не было. Хто мог, з’язджаў. Асноўная ж колькасць жыла па-ранейшаму. Толькі трывога не пакідала ўжо ні на дзень.

    У вёсках працавалі дэзактыватары. Здымалі верхні пласт глебы і звозілі яго ў спецыяльна зроблены роў каля вёскі Бабчын. Зараўнялі, засыпалі. А потым… засеялі просам.

    Уладзімір працаваў трактарыстам, Галіна забяспечвала работнікаў саўгаса абедамі. Кароў у гаспадарцы вырошчваць перасталі, паляводчыя ж работы вяліся ў поўным аб’ёме. Так жылі некалькі гадоў. Летам ездзілі аздараўляцца на курорты, потым зноў вярталіся на сваю шматпакутную тэрыторыю, але не пераставалі шукаць больш чыстую. Пабывалі ў Чэрвеньскім раёне, дзе мясцовае насельніцтва прыняло іх не зусім гасцінна, што вельмі пакрыўдзіла людзей, якія і без таго шмат перажывалі.

    Вяртаючыся, выпадкова аказаліся ў Жорнаўцы. Там пашанцавала пазнаёміцца с сакратаром калгаса Зінаідай Кракасевіч, якая дапамагла сустрэцца са старшынёй райвыканкама Леанідам Крамінкіным і кіраўніком калгаса Віктарам Рымарам. Прадстаўнікі ўлады ўвайшлі ў становішча землякоў і знайшлі выйсце. У вёсцы былі недабудаваныя домікі. Вось іх і прапанавалі гасцям пры ўмове, што яны самі дабудуюць сабе жыллё. Мужчын прынялі ў штат ПМК, якая займалася будоўляй, і праз год 13 сямей ужо адзначалі наваселле. Заканчвалі работы на месцы. А заадно і абжываліся ў новых умовах.

    Наталля Назаранка прыехала ў Жорнаўку за тры тыдні да родаў. Так што яе дачка Аксана ўжо можа лічыць сябе карэннай жыхаркай Асіповіччыны. Многія маладыя пары папрывозілі з сабой і бацькоў. Некаторыя з іх ужо і апошні прытулак знайшлі на мясцовай зямлі.

    Аналізуючы падзеі 1991 года, суразмоўцы расказваюць, што мясцовыя жыхары прынялі папаўненне гасцінна. Разумелі, як ім цяжка было адысці ад звыклага ўкладу жыцця. Дапамагалі як маглі.

    Стрэлічаўцы ж, як і 30 гадоў таму, трымаюцца адзін аднаго. Калі камусьці патэлефанавалі родныя ці былыя аднавяскоўцы, дзеляцца навінамі з усімі, бо трывала аб’яднаныя адным горам. Разам перажываюць за родную вёску, якая, у адрозненне ад многіх неадноўленых суседніх, і зараз жыве на ўскрайку Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Але наўрад ці дасягне ўжо былой магутнасці і прыгажосці.

    Нягледзячы ні на што, штогод вясною гэта жменька лю-дзей імкнецца ў свой Стрэлічаў: наведаць могілкі, прайсціся па вуліцах маленства, аддаць даніну павагі тым, хто абараніў свет ад распаўсюджвання радыяцыі.

    Стрэлічаў, дарэчы, даў жыццё не аднаму цудоўнаму чалавеку. Там нарадзіліся Герой Сацыялістычнай Працы Мікалай Хаванскі, вядомы мастак Уладзімір Зінкевіч. А яшчэ — першы расійскі консул у Японіі, аўтар першага руска-японскага слоўніка Іосіф Гашкевіч.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко: пока наше поколение живо, Беларусь всегда будет стоять намертво

    Белорусы никогда не позволят смотреть на свою землю с презрением. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня на церемонии возложения венков к монументу Победы по случаю 76-й годовщины Великой Победы.

    Праздник, соединивший скорбь и радость

    Каждый год вместе с нежной листвой и цветением садов на белорусскую землю приходит один из самых важных и масштабных праздников — День Великой Победы. В этом году наша страна встречает 76 мирную весну.

    Гуляюць хлопчыкі ў вайну

    Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў.

    Моя встреча с Великой Отечественной

    Мне не суждено было пережить годы военного лихолетья: я родился, когда страна занималась мирным строительством, осваивала целину, разведывала недра земли, рвалась в космос. О войне напоминали лишь детские игры да звон боевых наград во время многочисленного шествия воинов-фронтовиков в День Победы.

    К сведению пассажиров

    РАСПИСАНИЕ движения автобусов