17.1 C
Осиповичи
Воскресенье, 25 июля, 2021
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Коратка

    АДАІ РАУС звяртаецца з просьбай у мэтах своечасовага рэагавання на змены дарожна-транспартнага становішча неадкладна паведамляць у органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102 пра знаходжанне на дарозе людзей у стане алкагольнага ап’янення ці тых, хто стварае сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, для іх своечасовага выдалення з праезнай часткі, а таксама асобах, якія кіруюць у стане алкагольнага ап’янення транспартам і не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.

    912 тон бярозавіку нарыхтаваў Асіповіцкі доследны лясгас. Гэтая колькасць перавышае запланаваныя 900.

    З міжнароднай выставы “Продэкспо-2021”, якая прайшла ў Маскве, залатыя медалі прывёз філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Высокіх узнагарод удастоены сыркі тварожныя глазураваныя, сыроватка малочная сухая дэмінералізаваная, сыры “Моцарелла”, “Bergamo” і “Буррата”. Дарэчы, апошні прадукт атрымаў перамогу адразу ў дзвюх намінацыях.

    Цягнік № 302/301 Мінск/Гомель-Адлер пачне курсіраваць з 27 красавіка бягучага года. У першы рэйс чыгуначны састаў адправіцца з Мінска ў 12.20 (у Асіповічах з 13.52 да 13.55) і прыбудзе ў Адлер 29 чысла ў 12.32. На першапачатковым этапе курсіраванне дадзенага цягніка будзе арганізавана па датах (1 раз у 4 дні).

    У сераду ў кватэрах зноў пацяплела. Згодна з рашэннем райвыканкама работнікі УКП ЖКГ узнавілі ацяпленне ў жылым фондзе, якое было адключана 14 красавіка. Дакладныя тэрміны падачы цяпла пакуль не пазначаны: усё будзе залежаць ад надвор’я.

    Новы харчаблок Ялізаўскай участковай бальніцы ўведзены ў эксплуатацыю. Размешчаны ён асобна і злучаны з асноўным будынкам галерэяй, па якой медперсанал развозіць порцыі па палатах, дзе прадугледжаны месцы для прыёму ежы. Памяшканні харчаблока аснашчаны сучасным гандлёва-тэхналагічным абсталяваннем. Сама бальніца разлічана на 20 койка-месцаў.

    Удзел у 32 гарадскіх і раённых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах летась прынялі амаль 2 000 чалавек, сярод якіх каля 250 дзяцей.

    Раённы этап абласнога конкурсу агітбрыгадДумай! Действуй! Созидай!” прайшоў у рамках праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» на базе СШ № 1. Усе школы Асіповіччыны выступілі дастойна. Судзейства адбывалася па трох намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях: 10-13 і 14-17 гадоў. Каманды СШ №№ 1 і 4 падзялілі першае месца ў намінацыі “Валанцёрства — шлях да дасканаласці”. У “Сугуччы беларускага арнаменту” лідарства ў гімназіі. Відэаролікі гэтых трох устаноў адукацыі прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу. Пераможцам у намінацыі “Дакраніся да Магілёўшчыны сэрцам” стала Свіслацкая СШ. Таксама запомніліся яркія і дынамічныя выступленні каманд школ Ялізава, Ясеня і Пратасевіч.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.