3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Коратка

    Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года” стартаваў 1 красавіка. Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех” (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў), “Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці”, “Эфектыўны бізнес у сферы паслуг”, “Эфектыўны індывідуальны бізнес” (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі). Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе да 1 чэрвеня павінны накіраваць заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі). Дадатковая інфармацыя — на сайце Міністэрства эканомікі РБ (economy.gov.by).

    Дзень адчыненых дзвярэй у мясцовым прафесіянальна-тэхнічным каледжы (вул. Сташкевіча, 29) пройдзе заўтра з 10 да 12 гадзін. Выпускнікоў 9 класаў школ чакаюць знаёмства з навучальнай установай, сустрэча з адміністрацыяй, майстар-класы па спецыяльнасцях тынкоўшчыка, маляра, трактарыста, швачкі і іншых.

    Цэнтральная раённая аптэка № 109 (вул. Сумчанкі, 65) таксама праводзіць дзень адчыненых дзвярэй і 23 красавіка з 10 да 17 гадзін запрашае да сябе выпускнікоў школ, якія плануюць абраць прафесію, звязаную з фармацэўтыкай. Атрымаць адказы на пытанні аб прэстыжных спецыяльнасцях фармацэўта і правізара можна будзе і па тэл. 56-291.

    У абласным этапе рэспубліканскага інтэрнэтконкурсу літаратурных работАзбука пачуццяў у рамках праекта “script.art.by” Дыпломам І ступені ўзнагаро-джаны вучні Осаўскага ВПК д/с-БШ Уліяна Нікіценка і Лізавета Хадарцэвіч (кіраўнік Святлана Санковіч) і Лапіцкай школы Станіслаў Вараўка (Ала Казлоўская); ІІ ступені — Соф’я Верашчагіна з Цэльскай СШ (Яўгенія Сіліна); ІІІ ступені — навучэнка Пратасевіцкай школы Ганна Ласіца (Ганна Валасевіч), Дзіяна Якубоўская з Вяззеўскай школы (Жанна Смалякова) і Кацярына Ягорава, якая вучыцца ў Дараганаўскім ВПК д/с-СШ (Алена Мірановіч).

    З заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах асіповіцкія дзесяцікласнікі прывезлі Дыпломы II ступені. Вучаніца гімназіі Наталля Ганчарова    атрымала ўзнагароду па фізічнай культуры і здароўі, Мікіта Куліш (СШ № 4) — па тэхнічнай працы. Трэба адзначыць, што летась хлопчык таксама быў пераможцам абласной алімпіяды па гэтай жа дысцыпліне, але, на жаль, заключны этап рэспубліканскага спаборніцтва для вучняў 9 класаў адмянілі з-за эпідэмічнай сітуацыі. А сёлета Мікіта пацвердзіў трываласць сваіх ведаў і ўменняў.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее