8.9 C
Осиповичи
Понедельник, 26 сентября, 2022
Еще

    Благочинный Осиповичского округа протоиерей Василий Белоус провел молебен на хлебозаводе

    Популярное

    Знаёмы з дзяцінства смак

    Адзін з галоўных атрыбутаў свята нараджаецца на хлебазаводзе

    На Вялікдзень амаль кожная гаспадыня гатуе розныя прысмакі, каб пачаставаць родных і блізкіх людзей. І, канечне, у вялікай пашане ў гэтае свята велікодная булка. Многія землякі аддаюць перавагу прадукцыі Асіповіцкага хлебазавода, які ўжо не першы год радуе сваіх пакупнікоў смачнымі святочнымі вырабамі. Кулічы, булкі, кексы заўсёды вабяць прыемным водарам і разнастайным дызайнам.

    Да сёлетняга свята хлебапёкамі запланавана выпусціць каля 25 тысяч булачных вырабаў. Выпякаюцца яны вагой па 200, 300, 400 грамаў. Асартымент налічвае 7 відаў з прыгожымі назвамі: кексы “Вербны”, “Торжество”, “Вясна-красна”, “Графскі”, булка “Вілейская” з макавым начыннем, куліч “Белорусский пасхальный” і здоба “Пышная” з цукровай пудрай і кекс «Агат» з творагам. Дарэчы, тры апошнія з’яўляюцца навінкамі сезону.

    Сёння на прадпрыемстве пабываў благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус, які правёў малебен і блаславіў калектыў на выпуск велікоднай прадукцыі.

    Набыць яе можна як у фірменных кропках — пры хлебазаводзе, па вуліцах Сацыялістычнай, 18б і Дзмітрыева, 6, — так і ў іншых прадуктовых магазінах раёна. Для яшчэ большай зручнасці гараджан з учарашняга дня па суботу гандаль прадукцыяй арганізаваны каля загса, магазінаў “Свіслач” і “Копейка”.

    Дарэчы, асіповіцкі куліч пашырае геаграфію продажаў штогод. Да ранейшых Мінска, Светлагорска, Магілёва, Жлобіна, Стоўбцаў, Мар’інай Горкі, Чэрвеня, Бабруйска далучыліся яшчэ Барысаў і Рагачоў.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее