12.8 C
Осиповичи
Пятница, 20 мая, 2022
Еще

    Во вторник прошла встреча председателя Осиповичского райисполкома Константина Жигуцкого с коллективом ДЭУ-73

    Популярное

    Зваротная сувязь

    Што хвалюе — трэба абмяркоўваць

    Актыўна прайшла ў аўторак сустрэча старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага з працоўным калектывам ДЭУ-73. Найбольшы эфект ад  візітаў прадстаўнікоў улады атрымліваецца тады, калі прысутныя ў зале людзі выступаюць не толькі ў ролі слухачоў, але і задаюць пытанні. Як і іншым многім калектывам Асіповіччыны, кіраўнік раёна расказаў дарожнікам аб асноўных аспектах, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе. Інфармацыя ўспрымалася з цікавасцю: адна справа — паглядзець мерапрыемства па тэлевізары і зусім іншае, калі аб гэтым расказвае чалавек, які сам быў удзельнікам.

    Чым цікавіліся работнікі арганізацыі? Напрыклад, якасцю вады, якая цячэ з кранаў у кватэрах асіпаўчан. Адказ Канстанцін Жыгуцкі даў адразу. У бліжэйшы час будзе зроблена прамыванне водаправоднай сістэмы. Застаюцца актуальнымі і планы па ўзвядзенні комплекса збудаванняў на водазаборы “Паўночны”, які ўключае станцыю абезжалезвання, рэзервуар чыстай вады, станцыю другога пад’ёму. Будаўніцтва прадугледжваецца ў рамках інвестыцыйнага праекта “Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг” і дагавора аб фінансаванні паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам за кошт пазык названага банка. На сёння ўжо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, атрыманы заключэнні геалагічнай і экалагічнай экспертыз, Дзяржбудэкспертызы, аднак партнёрам пакуль канчатковы адказ адносна фінансавання не дадзены.

    Шэраг пытанняў тычыўся работы райпаліклінікі. У прыватнасці, па функцыянаванні талоннай сістэмы і рабоце камісій. Галоўны ўрач ЦРБ Павел Шаціла патлумачыў, што ў хуткім часе плануецца вярнуць талоны на прыём да педыятраў і тэрапеўтаў. Якім чынам можна аб’яднаць дзейнасць вадзіцельскай і рабочых камісій, наколькі гэта мэтазгодна і адпавядае патрабаванням, трэба вывучаць дадаткова. Можна быць упэўненым у адным: усім стане зручней, калі кабінет №120, які спецыяльна быў адведзены пад камісіі, а зараз там размяшчаецца фільтр-бокс, будзе выкарыстоўвацца па прызначэнні. Пакуль што больш важна мець магчымасць ізаляваць патэнцыяльных хворых на кавід. А перамагчы хваробу, дарэчы, павінны дапамагчы прышчэпкі, аб чым галоўны ўрач падрабязна расказаў прысутным на сустрэчы. Пасля даходлівых тлумачэнняў, думаецца, колькасць жадаючых атрымаць вакцыну ў гэтым калектыве ўзрасце. Між іншым, для зручнасці плануецца выезд медыкаў на прадпрыемствы, каб людзям не трэба было ісці ў паліклініку і выседжваць там у чэргах.

    Аб пажарнай бяспецы нагадаў начальнік РАНС Ігар Логвін. Асаблівую ўвагу варта надзяляць сем’ям, дзе ёсць дзеці. З 2012 года на Асіповіччыне ў пажарах загінула сямёра непаўналетніх. Увогуле ж, “партрэт” чалавека, які прыняў смерць ад агню, у нашым раёне выглядае так: перадпенсійнага або пенсійнага ўзросту, адзінока пражывае, пры магчымасці не адмовіцца ад спіртнога, аматар тытуню. Якраз курэнне ў нецвярозым стане нярэдка і становіцца асноўнай прычынай трагічнага выпадку.

    Реклама

    Последнее