12.8 C
Осиповичи
Пятница, 16 апреля, 2021
Еще

    Помощь с выездом на дом

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Медабслугоўванне

    Ліпень — даволі ажыўлены аграгарадок з развітай па сённяшніх мерках інфраструктурай, у якую ўваходзіць і амбулаторыя ўрача агульнай практыкі

    Установа абслугоўвае жыхароў не аднаго населенага пункта, але і суседніх Вязаўніцы, Хімнога, Ігнатоўкі, Семіровіч, Рафаліна, Брыцалавіч, Малінаўкі, Усціжа і іншых — усяго 1 250 чалавек, з якіх 167 дзяцей і 361 пенсіянер. Гэта значыць, што асноўны кантынгент — працаздольнае насельніцтва. Летась нарадзілася 10 дзяцей, некаторыя жанчыны і зараз чакаюць папаўнення. Таму Ліпень адносіцца да перспектыўных населеных пунктаў раёна. У адпаведнасці з гэтым і штат медустановы немалы. Ён складаецца з урача агульнай практыкі Леаніда Дземянкова, які працуе ў Ліпені ўжо трэці год, фельчара Анатоля Пастэрнака, акушэркі Валерыі Рудай, лабаранта Ганны Крыловай, дзвюх медыцынскіх сясцёр Анастасіі Раманюк і Таццяны Піліповіч. Двойчы на тыдзень прыём у амбулаторыі вядзе зубны ўрач Пётр Надтачэеў. За чысцінёй і парадкам сочаць санітаркі Ірына Каманда і Ліана Дзівак, а доктара да хворых дастаўляе вадзіцель Генадзь Паляжаеў.

    Чатыры дні на тыдзень прымае пацыентаў урач, у астатнія дні — фельчар. Тут жа можна зрабіць кардыяграму, здаць агульныя аналізы крыві і мачы, а пры неабходнасці — прайсці курс лячэння ў выглядзе ўнутрывенных ці ўнутрымышачных ін’екцый або кропельніц. Дарэчы, калі стан здароўя не дазваляе пацыенту самастойна хадзіць на працэдуры ў амбулаторыю, медсястра робіць іх дома. Вельмі зручна, і ў бальніцу класціся на лячэнне не трэба. Летась, напрыклад, паслугамі дзённага стацыянара ска-рысталіся 247 вяскоўцаў.

    Каля года медыкі працуюць ва ўмовах узмоцненага санітарна-эпідэмічнага рэжыму. Складана арганізоўваць работу, але доктар зазначае, што ім удаецца размяжоўваць патокі наведвальнікаў, каб тыя, хто звяртаецца з сімптаматыкай прастудных за-хворванняў, заходзілі ў іншыя дзверы, чым астатнія пацыенты. Прагноз ліпенскіх медыкаў пазітыўны: колькасць хворых на кавід памяншаецца, напрыклад, на сёння на амбулаторным лячэнні ад гэтай інфекцыі знаходзіцца 3 чалавекі, усе пераносяць яе ў лёгкай форме.

    Акрамя ўзгаданага захворвання, часцей за ўсё звяртаюцца ў амбулаторыю з нагоды сардэчна-сасудзістых паталогій, а таксама хвароб страўнікава-кішачнай сістэмы. У дзень медыцынскую дапамогу атрымлівае ад 20 да 30 пацыентаў, яшчэ 5-6 выклікаюць урача дадому.

    Реклама

    Последнее

    Топ-15 вопросов о вакцинации от коронавируса

    В январе в районе началась бесплатная вакцинация от COVID-19. Ответы на часто задаваемые вопросы о вакцинации дает врач-инфекционист ЦРБ Инесса Сладикова

    Коротко о разном. Осиповичи

    Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года” стартаваў 1 красавіка. Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех” (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў),

    РГОО «Белорусское общество охотников и рыболовов» с 16 по 24 апреля проводит акцию «Чистый водоем»

    Мероприятие проходит с 2014 года и направлено на экологическое воспитание всех слоев населения, привлечение внимания к проблеме загрязнения водоемов, а также на приведение в порядок прибрежной зоны водоемов и водотоков накануне открытия сезона массового активного отдыха на природе.

    Новая веха в жизни Осиповичского района

    На днях районный исполнительный комитет, районное объединение организаций профсоюзов и объединение промышленников и предпринимателей, руководствуясь интересами населения и в целях создания на основе принципов социального партнерства необходимых условий для достойного труда, гармоничного развития видов экономической деятельности, на основании Трудового кодекса Республики Беларусь, Указа Президента Республики Беларусь от 15 июля 1995 г. № 278 "О развитии социального партнерства в Республике Беларусь",

    Завтра — республиканский субботник

    Середина апреля на дворе, а значит, самое время повсеместно навести порядок. Приложить руки каждому есть к чему и где. А еще лучше — дружно и вместе, ведь в стране идет Год народного единства. В 2020-м, несмотря на все его сложности,  родной город значительно преобразился и похорошел. Хотелось бы, чтобы благоустройство активно продолжалось и в текущем году — у нас для этого есть немало причин. Ждут обновления и сельские населенные пункты.