7.3 C
Осиповичи
Понедельник, 25 октября, 2021
Еще

    На территории Беларуси гончарство известно с эпохи неолита

    Популярное

    Якога колеру рамёствы

    Ганчар

    На тэрыторыі Беларусі ганчарства вядома з эпохі неаліту (IV-III тысячагоддзі да н.э.), калі з’явіліся першыя вылепленыя ўручную гаршкі. Свайго росквіту рамяство дасягае ў XVI-XVII стст., што звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб’яднанняў — цэхаў.

    Гліну нарыхтоўвалі ў бліжэйшым наваколлі, як правіла, восенню, калі заканчваліся сельскагаспадарчыя работы. Гатункі гліны адрозніваліся вялікай разнастайнасцю, не ўсе яны былі прыдатныя для ганчарства. Якасць вызначалі звычайна навобмацак: расціралі ў пальцах, бралі «на зуб» —тлустая на зубах не трашчыць.

    Нарыхтаваную гліну вытрымлівалі зіму на марозе, пасля чаго яна лічылася больш прыдатнай для работы. 3 падрыхтаванай рознымі спосабамі сыравіны фармаваліся невялікія, разлічаныя на выраб адной пасудзіны, кавалкі. Традыцыйнай прыладай для фармоўкі посуду ў беларусаў з’яўляецца ганчарны круг.

    Падсушаную партыю ганчарных вырабаў абпальвалі ў хатняй печы ці ў спецыяльна збудаваным горне.

    Для масавай вытворчасці посуду ўзводзілі спецыяльнае збудаванне — горан (гарон, гарно) круглай ці чатырохвугольнай формы.

    3 арганізацыяй Саюза саматужна-прамысловай кааперацыі (1926 г.) пачалося ўступленне ганчароў у арцелі. Але ў 1950-я гг. арцелі адна за адной спыняюць сваю дзейнасць.

    У беларускай этнаграфічнай навуцы ганчарныя вырабы паводле іх функцыянальнага прызначэння прынята дзяліць на сем асноўных груп: кухонны посуд (гаршкі, латкі, патэльні, бабачнікі, цёрлы, бойкі, цадзілкі, адстойнікі); посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (гладышы, збанкі, карчагі, глякі, спарышы); сталовы посуд (міскі, паўміскі, чашкі, кубкі); дэкаратыўная кераміка (букетнікі, фігурныя сасуды, попельніцы, дэкаратыўныя талеркі); цацкі; вырабы рознага гаспадарчага пры-значэння (рукамыйнікі, паілкі для куранят, дымакуры, коміны).

    У наш час ганчарства існуе ў некалькіх асноўных формах. Адна з іх — народны промысел у сваім традыцыйным выглядзе. А яшчэ яно захавалася ў прозвішчах: Ганчароў, Ганчарык, Ганчарэвіч, Ганчарэнка, Ганчаронак.

    Людзей з такім прозвішчам кожны з нас узгадае нямала.

    Вось што расказвае жыхарка Каўгароў Тамара Ганчар:

    — Прозвішча гэта дасталося мне ад мужа, якога ўжо, на жаль, няма побач. Яго малая радзіма — Заслаўль. Відаць, яго прашчуры таксама мелі дачыненне да ганчарнай справы.

    А я ўсё жыццё жыву ў Каўгарах. Заўсёды паважала гліняны посуд. Калі трымала карову, малако налівала толькі ў гладышы, зробленыя з гэтага матэрыялу: у іх яно доўга не кісне, адстойваецца добры вяршок. У гліняным посу-дзе добра захоўваюцца і іншыя прадукты. А набывалі міскі, збаны і іншае раней на кірмашы ў Слуцку.

    Дарэчы, гліну выкарыстоўваем і зараз. Каля нашага дома знаходзіцца копанка, вось у ёй і здабываем гэты карысны выкапень для розных гаспадарчых патрэб. Напрыклад, падмазаць печ.

    Прыемна, што на Асіповіччыне захоўваюцца традыцыі ганчарства. Да гэтай справы далучаюцца і маладыя людзі. З іх творамі можна пазнаёміцца ў раённым цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

    Реклама

    Последнее

    С 25 по 31 октября в Могилевской области объявлена Неделя детской безопасности

     Главная цель мероприятия – своевременное предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием несовершеннолетних.

    Осиповчане наводят порядок в городском парке

    В городском парке работа кипит. Трудятся представители разных организаций и учреждений. Здесь уже горы листвы, которую быстро загружают в специальные машины работники УКП ЖКХ...

    Работники Осиповичского райисполкома на областном субботнике

    Работники райисполкома во главе с председателем Константином Жигуцким тоже заняты посадкой деревьев. Через определенное время здесь будет березовая роща.

    В рамках областного субботника в Осиповичах высаживают сосны

    Несколько тысяч сосенок уже высадили работники лесхоза на пустыре возле Южного военного городка. Через пару лет это место не узнаем! Фото Нины Царик

    Областной субботник проходит в Осиповичах. Депутаты местного Совета активно трудятся

    "Аллею единства" закладывают на "Черняховке" депутаты районного Совета депутатов во главе с председателем Сергеем Сувеевым. Работы немало: предстоит посадить 130 клёников.