16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    На днях состоялась встреча председателя райисполкома Константина Жигуцкого с коллективом ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Актуальна

    Пазаўчора адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага з працоўным калектывам ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”

    Кіраўнік раёна наведаў працаўнікоў лясной гаспадаркі, каб даведацца, як ідуць справы на прадпрыемстве, і расказаць людзям аб ключавых аспектах, якія абмяркоўваліся на галоўным форуме краіны.

    Больш падрабязна дэлегат  шостага Усебеларускага народнага сходу Канстанцін Жыгуцкі спыніўся на пытаннях вытворчасці. Беларускай эканоміцы прадказвалі калапс, у рэальнасці ж падзенне валавога ўнутранага прадукту склала менш за 1% па выніках 2020 года. Нягледзячы на неспряльныя ўмовы, наша эканоміка прадэманстравала сваю ўстойлівасць і надзейнасць. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў гэты няпросты перыяд  была стабільнай і работа асіповіцкіх прадпрыемстваў. Напрыклад, Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў, ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава”, ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ”, парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”, ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” дасягнулі росту вытворчасці.  Датычна краіны ў цэлым прыярытэт будзе аддавацца стварэнню і развіццю новых высокатэхналагічных галін і напрамкаў прамысловасці, развіццю нацыянальнага электратранспарту, электра- і біяіндустрыі, фармацэўтыкі, робататэхнікі, ІТ-сферы, ядзернай энергетыкі. Ужо ёсць першыя крокі ў рэалізацыі гэтых напрамкаў, і ў 2021-2025 гадах будуць актыўна ажыццяўляцца  інавацыйныя і інвестыцыйныя праекты ў дадзеных абласцях.

    Яшчэ адна ключавая задача, акрэсленая Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на новую пяцігодку, — моцныя рэгіёны. Гэта ў першую чаргу камфортныя і бяспечныя ўмовы жыцця і працы, якасная і даступная сацыяльная інфраструктура. Плануецца актыўна развіваць раённыя цэнтры, іх вытворчую базу на аснове мясцовай сыравіны. Людзі павінны бачыць перспектывы не толькі ў сталіцы, але і ў сваёй мясцовасці, заставацца ў малых гарадах.

    Расказаў старшыня райвыканкама і аб змяненнях, якія чакаюцца ў сферы адукацыі. Напрыклад, разглядаецца пытанне, каб, акрамя цэнтралізаванага тэсціравання, праводзіць і субяседаванне, што дасць магчымасць глыбей і шырэй ацаніць вартасці абітурыента. Увогуле, рабоце з моладдзю трэба надзяляць больш увагі. Ужо з маладых гадоў юнакі і дзяўчаты павінны ўсведамляць, што без грунтоўнай сістэмнай працы не можа быць дабрабыту.

    Датычна медыцыны Канстанцін Жыгуцкі паведаміў, што ў краіне плануецца стварэнне 12 міжрэгіянальных цэнтраў. Напрыклад, у Касцюковічах. Добрая навіна для жыхароў вобласці — плануемае адкрыццё кардыяхірургічнага цэнтра ў Магілёве. Таксама будзе пабудавана яшчэ адно новае аддзяленне ў абласным анкалагічным цэнтры з апаратам прамяневай тэрапіі, што дасць многім хворым надзею і магчымасць  выздараўлення.

    Спорт — аснова здаровай нацыі. У рэгіёнах плануецца пабудаваць тры дзясяткі тыпавых спартыўных коплексаў з плавальнымі басейнамі.

    Рэалізацыя задач, якія былі пастаўлены на Усебеларускім народным сходзе, патрабуюць максімальнага напружання ад кожнага. Але ніхто і не абяцаў, што будзе лёгка.

    Таксама перад лясгасаўцамі  выступіў начальнік РАНС Ігар Логвін. Ён паведаміў, што з пачатку  года ў раёне адбылося 15 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек. Сярод прычын прэвалюе няспраўнасць пячнога ацяплення. Дарэчы, калі патрэбна кансультацыя па яго правільным устройстве, супрацоўнікі РАНС па заяўцы прыедуць і пракансультуюць. Нямала шкоды прыносіць і парушэнне правіл экплуатацыі электраабсталявання. Словам, нягледзячы на тое, што зіма скончылася, пільнасці ў плане пажарнай бяспекі страчваць нельга.

    Реклама

    Последнее