Коратка
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Рамяні прышпілі — жыццё зберажы!» праходзіць сёння ў мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі, прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад. АДАІ РАУС нагадвае: заканадаўчыя нормы абавязваюць асоб, якія праязджаюць у аўтамабілях, карыстацца рамянямі бяспекі. За ігнараванне дадзеных патрабаванняў для вадзіцеляў прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні, пасажыраў — ад 1 да 3 БВ. За невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання прадугле-джаны штраф у памеры да 4 БВ, у выпадку паўторнага такога парушэння — ужо ад 2 да 8 БВ.
Згодна з правіламі перавозкі праз мяжу лекавых сродкаў, як інфармуе Магілёўская мытня, у выпадку адсутнасці ў складзе лекаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў і аднясення іх да тавараў для асабістага карыстання, яны ўвозяцца ў межах норм, устаноўленых для ўвозу тавараў для асабістага карыстання на мытную тэрыторыю ЕАЭС без выплаты мытных пошлін, падаткаў. У выпадку наяўнасці ў леках наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў перасоўванне іх фізіч-нымі асобамі ажыццяўляецца ў наступных межах: змяшчаючых наркатычныя сродкі — у колькасці, якая не перавышае тыднёвую патрэбу; псіхатропных рэчываў, прэкурсораў — у колькасці не больш за 90 разавых доз. Увоз павінен суправаджацца пацвярджаючымі меддакументамі з указаннем назвы і колькасці такіх сродкаў і рэчываў на суткі.
У школьным турніры Сінхронны кубак Беларусі па гульні “Што? Дзе? Калі?” 318 самых моцных каманд- удзельніц з усёй краіны спаборнічалі на 20 пляцоўках. Чатыры каманды Асіповіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (трэнер Леанід Бязручка) у Бабруйску паказалі годную гульню. Так, першае месца ў намінацыі “Юніёры” заняла каманда “Грэмліны”, а “Шасцёра смелых” — другое ў “Ювеналах”. Дарэчы, гэтая ж каманда раней была ўзнагароджана Дыпломам III ступені XV міжнароднага асінхроннага турніра “Залатая восень-2021”, удзельнікамі якога былі 926 каманд з 5 краін. “Бескарысная тэарэма Віета” і “Шукальнікі прыгод” атрымалі каштоўны вопыт, які, безумоўна, спатрэбіцца ў будучым.
Падчас вясенніх канікул з 29 сакавіка па 3 красавіка ў гарадскіх прышкольных лагерах адпачнуць 170 хлопчыкаў і дзяўчынак, пры вясковых школах — 130. Дзеці будуць атрымліваць трохразовае збалансаванае харчаванне. Бацькоўская даплата за ўвесь перыяд у залежнасці ад узросту вучняў — ад 19 руб-лёў 30 капеек да 24 рублёў 10 капеек. Для рабят запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Году адзінства.
У кінатэатр “Радзіма” вярнуўся глядач. Так, з пачатку года ўстанову наведалі каля 2 400 разоў. За гэты ж перыяд праведзена 155 сеансаў фільмаў HDD якасці. Найбольшую зацікаўленасць выклікаў мультфільм “Конь Юлій і вялікія скачкі”, які паглядзелі 223 чалавекі. За ім па папулярнасці стаяць рэмэйк “Том і Джэры”, які сабраў перад экранам 192 гледачы, і фільм “Баця” — 186 наведвальнікаў. Карыстаюцца попытам і тэматычныя паказы на сацыяльна значныя тэмы. Актыўна наведваюць кінатэатр вучні СШ №№ 2 і 3.
308 галоў буйной рагатай жывёлы ўтрымліваецца на ўласных падворках жыхароў у сельскай мясцовасці Асіповіччыны. Лідзіруе па колькасці кароў Пратасевіцкі сельсавет — 88. А вось коней больш за ўсіх у Ясенскім — 9. Усяго ж у сяльчан гадуецца 47 галоў цяглавай сілы. Што тычыцца хатняй птушкі, тут на вышэйшай пазіцыі па колькасці асобін Вяззеўскі сельсавет — 4 226. Агульная ж колькасць птушак — амаль 19 тысяч.