Коратка
Прафілактычная акцыя Дзяржаўтаінспекцыі “Будзь у бяспецы!”, накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў коннага транспарту, праходзіць у краіне па 24 сакавіка.
У мэтах паслядоўнага вырашэння праблемы сацыяльнага сіроцтва і рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях», па даных аддзела па адукацыі райвыканкама, на 1 сакавіка ў раёне выяўлена 115 непаўналетніх з 60 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З пачатку бягучага года прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 3 дзіцяці з 2 сям’яў (за 2020 г. — 13/11), трое рабят вернута ў адну біялагічную сям’ю (7/4), адзін з бацькоў пазбаўлены сваіх правоў у дачыненні да аднаго дзіцяці (11/8). Статус абавязанай асобы маюць 112 грамадзян, якія павінны кампенсаваць расходы, панесеныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей, што знаходзяцца ці знаходзіліся на дзяржзабеспячэнні.
Інфармацыя аб магчымасці падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў рамках праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, распрацаванай Банкам развіцця, размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама ў закладцы “Бізнесу”.
У рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару вучняў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» Дыпломы I і III ступеней заваявалі навучэнцы 11 класа СШ № 4 Данііл Сантоцкі і Аляксандра Жытнякоўская адпаведна (навуковыя кіраўнікі Таццяна Гарбачова і Наталля Пацкевіч). На заключным этапе XXXII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дыпломам III ступені ўзнагароджаны 9-класнік СШ № 3 Яўген Крот.
Міні-выстава “Лялькі-скрыначкі” аўтара Ірыны Мартынчык праходзіць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі (аўторак — субота, з 9 да 18 гадзін) да канца сакавіка.