Коратка
9 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пражывае на Асіповіччыне, у тым ліку 6 удзельнікаў, 2 працаўнікі тылу, 1 жыхар блакаднага Ленінграда. Былых вязняў фашысцкіх лагераў налічваецца 61.
13 праваслаўных храмаў дзейнічае ў Асіповіцкай акрузе. Тры знаходзяцца ў райцэнтры і па адным у Свіслачы, Лапічах, Ліпені, Дараганаве, Ялізаве, Крамку, Коханаўцы (Прошча), Ясені, Красным, Карытным.
Выстава “Свет незвычайных насякомых” працуе ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Наведаць яе можна да 14 сакавіка.
На тэрыторыі Лапіцкага сельсавета размешчана 28 населеных пунктаў, у якіх пражывае 2 954 жыхары. Больш за ўсё насельнікаў у Лапічах — 1 617, Жорнаўцы — 407, Сасновым — 215, Пагарэлым — 194; меней — у Вярбілаве (9) і Жукаўцы (7). А ў Зорцы і Ражышчы іх па трое, у Слабодцы пражывае адна жанчына. Яшчэ ў пяці населеных пунктах наогул ніхто не зарэгістраваны.
Грамадская прыбіральня, якая размешчана ў цэнтры горада (за рэстаранам “Юбілейны”), адчынілася пасля рамонту 1 сакавіка. Для таго каб яна мела прыстойны выгляд, УКП ЖКГ, на балансе якога знаходзіцца месца агульнага карыстання, устанавіла пастаяннае дзяжурства ў ёй работніка прадпрыемства. А адпаведна, карыстанне становіцца платным: за адно наведванне — 70 капеек. Столькі ж цяпер каштуе паслуга за карыстанне туалетам у гарадскім парку. А дзецям да 7 гадоў, інвалідам I і II груп, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-афганцам можна наведаць гэтыя кропкі бясплатна. Працуюць яны з 10.00 да 19.00.