25.7 C
Осиповичи
Воскресенье, 1 августа, 2021
Еще

    В Осиповичах работники культуры подвели итоги за 2020 год

    Популярное

    Культура

    Вынікі падведзены

    Днямі прайшла нарада работнікаў культуры раёна, на якой падвялі вынікі за мінулы год, вызначылі задачы і прыярытэтныя кірункі на бягучы

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік райвыканкама Сяргей Ананіч, старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка.

    Загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук адзначыла, што 2020 год быў даволі складаным для галіны, бо нямала падрыхтаваных мера-прыемстваў давялося адмяніць. І тым не менш прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце “Купалле”, VII адкрытым турніры нацыянальных танцаў у рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску, Дні пісьменства ў Бялынічах.

    Творчыя калектывы ўдзельнічалі ў IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Вышыня”, адборачным этапе ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Магілёве і іншых фэстах.

    На забеспячэнне і развіццё сферы культуры летась накіравана больш за 5,8 мільёна рублёў. Была палепшана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў, праведзены бягучы рамонт раённага Цэнтра культуры, Цэль-скага сельскага клуба, кінатэатра “Радзіма”, МПЦ “Равеснік”, дзіцячай школы мастацтваў    № 1 і гарадской бібліятэкі       № 2. У пасёлку Ялізава праведзены рамонтныя работы Дома культуры, памяшканняў дзіцячай школы мастацтваў, бібліятэк. Грашовыя сродкі накіраваны і на бягучы рамонт Радуціцкага і Пагарэльскага клубаў.

    Закупілі 12 музычных інструментаў.

    Ад пазабюджэтнай дзейнасці атрымана амаль 200 тысяч рублёў. Цалкам выканалі даведзены план Радуціцкі, Осаўскі сельскія клубы, Савецкі Дом культуры, Вялікаборская, Градзянская, Карытненская, Осаўская і Ясенская (станцыя) бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў Асіповіцкага раёна. Нядрэнна папрацавалі ў гэтым напрамку цэнтр народных рамёстваў, Вяззеўскі, Ліпенскі і Вязаўніцкі дамы культуры, музей і гарадскія школы мастацтваў.

    Работу галіны забяспечвалі 28 клубных устаноў, 30 бібліятэк, музей, кінатэатр, 3 дзіцячыя школы мастацтваў з 6 філіяламі. Ва ўстановах культуры працуе 435 чалавек, у тым ліку 317 — кіраўнікі і спецыялісты рознага ўзроўню. Сёлета штат папоўніўся 11 маладымі спецыялістамі.

    Пры 27 клубных установах дзейнічала 228 клубных фарміраванняў, з іх 131 — для дзяцей.

    Дзякуючы занальна праве-дзенаму фальклорнаму фестывалю “Вытокі” рэпертуар калектываў мастацкай самадзейнасці папоўніўся такімі абрадамі, як “Адведкі”, “Бабіна каша”, “Трэці дзень вяселля”, “Заручыны”, “Тры ручнікі”.

    У ходзе праведзеных экспедыцый сабралі больш за 40 прадметаў побыту і рукадзелля.

    Для насельніцтва, якое знаходзілася на самаізаляцыі, арганізоўваліся дыстанцыйныя анлайн-канцэрты, конкурсы.

    За ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных і раённых конкурсных мерапрыемствах калектывамі мастацкай самадзейнасці атрымана 114 дыпломаў. У пошуку новых форм сацыяльна-культурнай дзейнасці ўкараняліся такія як квэст, фэст, бранч, жывы часопіс, анлайн-выставы і г.д.

    Недастатковая работа па выкананні асноўных паказчыкаў была праведзена Каменіцкім СЦК, Красненскім СДК, Градзянскім, Дражненскім, Вялікаборскім СК, Ялізаўскім ДК.

    Бібліятэчная сетка стала пераможцай конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне ў намінацыі “Краязнаўства рэгіёнаў Беларусі” І Рэспубліканскага края-знаўчага форуму Беларусі. Узорны лялечны тэатр “Ялінка” атрымаў дыпломы лаўрэата двух міжнародных конкурсаў.

    Праведзена работа, накіраваная на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Летась складзена 25 пашпартоў, падпісана 8 ахоўных абавязацельстваў. 122-мм палявой гаўбіцы ўзору 1910/30 гадоў, размешчанай на Алеі Герояў, прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 катэгорыі. Разам з тым, не ўсімі ўласнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей аформлена неабходная ўліковая дакументацыя. Сёлета неабходна актывізаваць работу ў гэтым напрамку.

    Супрацоўнікі гісторыка- краязнаўчага музея прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2019 годзе» і рэспубліканскім навуковым семінары «Вытокі беларускай археалогіі —    (ня)страчаная спадчына».

    Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў атрымалі летась каля 250 дыпломаў пераможцаў у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах.

    Сёлета належыць зрабіць шмат. 2021-ты аб’яўлены Годам народнага адзінства. Неабходна накіроўваць увагу на мерапрыемствы і праекты патрыятычнага зместу.

    Лепшыя работнікі галіны культуры атрымалі ўзнагароды. Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама адзначана кіраўнік узорнага лялечнага тэатра “Ялінка” гарадской дзіцячай бібліятэкі Ларыса Мядзведская, старшы навуковы супрацоўнік музея Марыя Саканцава ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а дырэктар раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандра Ткачова — Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама. Шэраг працаўнікоў удастоены грамат і падзяк сектара культуры райвыканкама.

    Реклама

    Последнее

    Госавтоинспекция усилит контроль за дорожным движением!

    С 30 июля по 2 августа в период времени с 17:00 до 20:00 часов сотрудники ГАИ проведут рейдовые мероприятия по отработке аварийно-опасных участков автодорог: -...

    Сегодня Осиповичский райком БРСМ поздравил студотрядовцев с приближающимся праздником

    Традиционно 1 августа отмечается День Белорусских студенческих отрядов. Этот год не стал исключением. Сегодня, в преддверии праздника Осиповичский райком БРСМ поздравил бойцов студотрядов с приближающимся событием и вручил памятные подарки.

    7-8 августа в Мстиславле состоится рыцарский фест

    Любители средневековой культуры дождались новости о проведении рыцарского феста в Мстиславле. Вот программа праздника.

    Партизанская энциклопедия о Федоре Крыловиче

    "...Партизанское движение перерастало в подлинно всенародную борьбу против оккупантов. Мощный подъем народной партизанской войны во второй половине 1942 года выразился не только в массовом пополнении партизанских отрядов за счет местной молодежи и военнослужащих-окруженцев, не только в усилении ударов по коммуникациям и вражеским гарнизонам, но также в росте и укреплении деятельности наших подпольных групп и организаций.

    Фотофакт: В Осиповичах двухэтажка заиграла яркими красками

    Па інфармацыі УКП ЖКГ, такія змены вонкавага выгляду праводзяцца падчас капрамонту будынкаў, калі на тое ёсць архітэктурна-планіровачнае заданне. Сёлета запланавана правесці грунтоўную рэканструкцыю 11 жылых дамоў, з якіх 7 атрымаюць індывідуальную расфарбоўку фасадаў. Праўда, толькі 3 з іх будуць папярэдне патынкаваны.