2 C
Осиповичи
Воскресенье, 9 мая, 2021
Еще

    Осиповчане рассказывают о школьных друзьях

    Популярное

    Апытанне

    Сяброўства, якое назаўсёды

    У першую суботу лютага ў школах традыцыйна праходзяць вечары сустрэчы аднакласнікаў. І хоць сёлета былыя вучні не маюць магчымасці сабрацца разам у роднай школе, але ніхто не перашкаджае ім здзейсніць падарожжа туды ў думках і марах.

    Гэты дзень навявае ўспаміны пра лінейкі і піянерскія зборы, кантрольныя работы і нявывучаныя ўрокі, суседа па школьнай парце і адказы каля дошкі… У кожнага свае. Добрыя і крыху сумныя.

    Вось што расказалі пра школьныя гады нашы землякі.

    Анатолій Варакса:

    — Пачатковую школу скончыў у Брыцалавічах, дзе праходзіла дзяцінства. Свайго першага настаўніка Івана Герасімавіча Пасюру памятаю і цяпер. Вучняў было нямала, але педагога слухалі ўсе. І паважалі.

    Далейшую вучобу працягваў у Ліпені. У любое надвор’е пехатою хадзілі мы на заняткі. Спраўляліся і з урокамі, а яшчэ і хатнія абавязкі мелі, бо ў бацькоў была немалая гаспадарка. Тата працаваў брыгадзірам, матуля — у магазіне.

    Сёлета спаўняецца 50 гадоў, як я развітаўся са школай. Хочам летам сабрацца з аднакласнікамі. Спадзяюся, што да таго часу медыкі ўжо здымуць каранцінныя меры.

    Наталля Курбацкая:

    — Класным кіраўніком у мяне была настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Андрэеўна Ерамеева. З вялікай павагай успамінаю пра матэматыка Яфіма Лазаравіча Блюмкіна, які прывіў цікавасць да сваёй дысцыпліны, мы нават на гурток да яго хадзілі.

    Усе аднакласнікі сталі прыстойнымі людзьмі. Валерый Шыманскі лечыць дзяцей у Афрыцы. Ала Рабко выкладае матэматыку ў навуковай установе “Інстытут парашковай металургіі”. Я стала бухгалтарам. Гады вучобы марна не прайшлі. І хоць мінула больш за 40 гадоў з таго моманту, як для нас прагучаў развітальны школьны вальс, падтрымліваем стасункі. Раней збіраліся кожныя 5 гадоў, цяпер нават часцей. Школьнае сяброўства — яно назаўсёды!

    Максім Белаліпецкі:

    — Мая альма-матар — СШ № 1. Вучыўся сярэдне. Затое захапляўся спортам. Футбол, баскетбол — гэтыя камандныя гульні любілі ўсе і ахвотна спаборнічалі з рабятамі з іншых устаноў адукацыі. Удзячны школе, што пазнаёміла мяне з Паўлам Каржовым, Вадзімам Караткевічам, Дзмітрыем Курсам. Зараз дружым сем’ямі. З астатнімі “бачымся” ў сацыяльных сетках. Пра школьнае жыццё ў мяне наогул засталіся толькі самыя лепшыя ўражанні.

    Дзмітрый і Валянціна Музыкантавы:

    — Жыву ў Асіповічах ужо амаль 40 гадоў. А вось школу скончыў у іншым месцы. СШ № 25 Магілёва вучыла мяне розным навукам і рыхтавала да дарослага жыцця. У класе было 25 вучняў. Заўсёды кіраваліся дэвізам “Адзін за ўсіх, усе за аднаго!”. Было ўсё: і спартыўныя секцыі, і камсамольская работа, і збор макулатуры… Пазней з некаторымі аднакласнікамі і ў інстытуце разам вучыліся. І цяпер не чужыя: з радасцю даведваемся адзін пра аднаго нешта новае, радуемся за поспехі школьных сяброў, перажываем за іх    няўдачы.

    — А маё дзяцінства праходзіла ў пасёлку Зямеччына Пензенскай вобласці. У школе была актывісткай. Удзельнічала ў самадзейнасці: пела, танцавала, чытала вершы. З падзякай успамінаю дырэктара, якая ўмела знайсці падыход да свавольнікаў і хуліганаў. Яны потым тлумачылі свае добрыя паводзіны нежаданнем падвесці дырэктара, бояззю не апраўдаць яе надзеі. Пабольш бы такіх настаўнікаў!

    Нават тых, хто не пераступаў парог свайго класа з моманту атрымання атэстата сталасці, не-не ды і пацягне ў краіну бесклапотнага дзяцінства. Але званок туды ўжо не пакліча…

    Реклама

    Последнее

    Гуляюць хлопчыкі ў вайну

    Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў.

    Моя встреча с Великой Отечественной

    Мне не суждено было пережить годы военного лихолетья: я родился, когда страна занималась мирным строительством, осваивала целину, разведывала недра земли, рвалась в космос. О войне напоминали лишь детские игры да звон боевых наград во время многочисленного шествия воинов-фронтовиков в День Победы.

    К сведению пассажиров

    РАСПИСАНИЕ движения автобусов

    Память живет в наших сердцах

    Празднование Дня Победы традиционно начинается за несколько дней до 9 Мая: уже вчера прошла церемония возложения цветов и венков к памятнику на братской могиле...

    Минуты памяти

    Традиционно накануне праздника у памятника-скульптуры «Воин и партизанка» на Братской могиле советских воинов и партизан в Татарке прошел торжественный митинг, посвященный 76-й годовщине Великой...