12.8 C
Осиповичи
Пятница, 16 апреля, 2021
Еще

    Бригада особого назначения

    Популярное

    #БезCOVID-19

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Штодзённа раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі дасылае ў паліклініку спісы інфіцыраваных землякоў. Па іх адрасах і накіроўваюцца брыгады, якія ствараюцца ў залежнасці ад патрэбы. Зараз іх фарміруецца ўдвая менш, чым увосень. Гэта станоўчы паказчык: хвароба паступова ідзе на спад. Многія ўжо перахварэлі, частка медыкаў атрымала прышчэпку. Хутка чакаецца прыбыццё чарговай партыі вакцыны.

    Пагутарылі з адным з дактароў, які ўжо паўгода працуе ў складзе выязной брыгады.

    Вікторыя Жданоўская — малады спецыяліст, мінулым летам прыехала па размеркаванні ў Асіповіцкую ЦРБ у якасці ўрача агульнай практыкі. Спасцігаць прафесію давялося ў розных умовах: на паліклінічным прыёме, у час дзяжурстваў у стацыянары, а яшчэ — у складзе спецыяльнай брыгады. І такая запатрабаванасць здаецца Вікторыі карыснай для назапашвання вопыту. Засяроджвацца на чымсьці адным яна пакуль не жадае: разнастайная практыка прыносіць уменні і навыкі, якія вельмі патрэбны ў пачатку кар’еры. Тым больш што ва ўмовах пандэміі дактарам даво-дзіцца працаваць у напружаным рэжыме.

    Работа ў складзе спецыялізаваных брыгад даволі аднастайная, але вельмі напружаная, бо за змену даводзіцца наведаць некалькі дзясяткаў кватэр. Нязручнасць дастаўляе і спецадзенне. А яшчэ бывае нялёгка псіхалагічна, бо да новай хваробы людзі ставяцца па-рознаму. Адны спакойна або з аптымізмам, іншыя пачынаюць панікаваць, упадаюць у істэрыку. Дарэчы, Вікторыя адзначае, што негатыўныя адносіны і песімізм толькі ўскладняюць цячэнне хваробы. А таму калі ўжо напаткаў інфекцыю, трэба прыняць сітуацыю адэкватна, строга выконваць прадпісанні ўрача і спадзявацца толькі на спрыяльны вынік.

    Доктар наведвае пацыентаў на розных этапах цячэння хваробы. Дарэчы, ад таго, колькі дзён прайшло з часу, калі чалавек занядужаў, у многім залежыць яго стан. Так, пяты-сёмы дні з’яўляюцца крытычнымі: менавіта ў гэты перыяд у часткі хворых наступае пагаршэнне стану або ўскладненне ў форме пнеўманіі. Тады неабходна планаваць далейшую тактыку: адпраўляць на КТ, стацыянарнае лячэнне або назначаць больш моцныя прэпараты. Калі ж узровень кіслароду ў крыві апускаецца да 92% і ніжэй, а высокая тэмпература не падае, даводзіцца тэрмінова выклікаць хуткую дапамогу і экстранна шпіталізаваць. У многіх жа хвароба працякае без скачкоў і не прычыняе асаблівых клопатаў. Кожны арганізм мае ўласны запас сіл і магчымасцей, а таму і пратаколы лячэння для пацыентаў адрозніваюцца.

    Хворыя пры візіце ўрача імкнуцца задаць яму пытанні, якія яго хвалююць, чакаюць падтрымкі. Часцей за ўсё цікавяцца, калі вернуцца страчаныя смакавыя і пахавыя адчуванні, ці можна наведваць грамадскія месцы, напры-клад, магазін, аптэку, ці трэба прымаць антывірусныя прэпараты, як зрабіць прышчэпку… На ўсе пытанні можна атрымаць адказ і па тэлефоне 60-575, дзе інфармуюць менавіта па тэме каранавіруснай інфекцыі.

    Большасць пацыентаў усведамляе цяжкасць работы людзей у ахоўных касцюмах, спачувае, жадае здароўя, бо разумее, як яно неабходна медыкам, якія ў чарговы раз даказалі высакароднасць і неабходнасць справы, якой яны прысвяцілі жыццё.

    Реклама

    Последнее

    Первая периодика на территории Беларуси

    Отечественная печать имеет давние корни: Франциск Скорина издал в Праге свою первую книгу еще 6 августа 1517 года. Предшественниками белорусских газет были однодневки — старт дали "Новіны грозные, а жалостлівые...", напечатанные в начале 1563 г. в Несвижской типографии. Первая же газета на территории современной Беларуси появилась в 1776 г. — двухстраничный еженедельник Gazeta Grodzienska, издававшийся в Гродно на польском языке и выходивший по 1780 год (последний обнаруженный номер).

    Топ-15 вопросов о вакцинации от коронавируса

    В январе в районе началась бесплатная вакцинация от COVID-19. Ответы на часто задаваемые вопросы о вакцинации дает врач-инфекционист ЦРБ Инесса Сладикова

    Коротко о разном. Осиповичи

    Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года” стартаваў 1 красавіка. Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех” (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў),

    РГОО «Белорусское общество охотников и рыболовов» с 16 по 24 апреля проводит акцию «Чистый водоем»

    Мероприятие проходит с 2014 года и направлено на экологическое воспитание всех слоев населения, привлечение внимания к проблеме загрязнения водоемов, а также на приведение в порядок прибрежной зоны водоемов и водотоков накануне открытия сезона массового активного отдыха на природе.

    Новая веха в жизни Осиповичского района

    На днях районный исполнительный комитет, районное объединение организаций профсоюзов и объединение промышленников и предпринимателей, руководствуясь интересами населения и в целях создания на основе принципов социального партнерства необходимых условий для достойного труда, гармоничного развития видов экономической деятельности, на основании Трудового кодекса Республики Беларусь, Указа Президента Республики Беларусь от 15 июля 1995 г. № 278 "О развитии социального партнерства в Республике Беларусь",