-4.8 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    15 февраля в Осиповичах прошли мероприятия в честь Дня памяти воинов-интернационалистов

    Популярное

    Дата

    Дыялог у дзень памяці

    Свайго роду працягам урачыстага мітынгу на Алеі Герояў з нагоды адзначэння Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца сустрэча ўдзельнікаў райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, сем’яў загінуўшых на чужой зямлі байцоў з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі службаў і арганізацый, якая традыцыйна ладзіцца ў актавай зале СШ № 1.

    Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў выказаў шчырыя словы ўдзячнасці прысутным, звярнуўшы ўвагу на  аб’ядноўваючую сілу баявога братэрства і высока ацэньва-ючы прыклад шчырай любові да Радзімы, які воіны-інтэрнацыя-налісты даюць маладым пакаленням. Таксама кіраўнік прадстаўнічай галіны ўлады ўручыў ганаровыя граматы і падзячныя лісты ветэранам-афганцам, якія найбольш актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці раёна.

    …Пытанні, хвалюючыя сёння нашых інтэрнацыяналістаў, былі рознымі, аднак аднолькава слушнымі. Усе яны перададзены ў зацікаўленыя інстанцыі для прыняцця адпаведных мер — будзем спадзявацца, хуткіх і без бюракратычных адпісак.

    Сярод агучаных праблем хацелася б узгадаць такія: нанясенне на шматпавярховыя дамы спальных мікрараёнаў горада буйных (бачных здалёк) нумароў, выпраўленне недаробак, пакінутых падчас мінулагодняй кампаніі па добраўпарадкаванні горада, абарона ракі Свіслач ад сцёкаў, утвараемых жывёлагадоўчымі фермамі.

    * * *

    Напрыканцы мінулага тыдня воінаў-афганцаў шанавалі ў калектывах прадпрыемстваў, арганізацый, вайсковых часцей. Напрыклад, на 263 базе хавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі 12 лютага прайшоў мітынг з удзелам інтэрнацыяналістаў, была арганізавана выстава амуніцыі перыяду 70-80-х гадоў. Сённяшнія ваеннаслужачыя  атрымалі магчымасць паразмаўляць з ветэранамі баявых дзеянняў — гэта важны момант для ўмацавання сувязі пакаленняў абаронцаў Радзімы.

    Реклама

    Последнее