11.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    В Южном военном городке состоялось открытие спортзала

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Армія

    Навагодні падарунак вайскоўцам

    Нядаўна ў Паўднёвым ваенным гарадку адбылося ўрачыстае адкрыццё капітальна адрамантаванай спартыўнай залы, якой будзе карыстацца асабовы састаў часцей Асіповіцкага гарнізона.

    Цырымонія прайшла ў прысутнасці міністра абароны краіны Віктара Хрэніна, старшыні Праўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” Андрэя Жышкевіча, беларускага пасла ў Рэспубліцы Азербайджан Андрэя Раўкова, генерал-лейтэнанта запасу Юрыя Жадобіна, начальніка ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл Генадзя Казлоўскага і іншых афіцыйных асоб.

    У сваім выступленні міністр абароны адзначыў, што фізічная падрыхтоўка — адзін з асноўных элементаў прафесійна-пасадавага навучання і выхавання ваеннаслужачых, таму апошнім часам на ўмацаванне адпаведнай матэрыяльнай базы звяртаецца вялікая ўвага. Толькі за 2020 год уведзена ў эксплуатацыю звыш 500 падобных  аб’ектаў, і работа ў гэтым кірунку будзе працягвацца.

    “Уласнікам” сучаснай спартыўнай залы, дзе адначасова можа займацца да 50 чалавек, стала 465 ракетная брыгада. Камандзір часці Андрэй Емяльянаў з гэтай нагоды выказаў упэўненасць, што асіповіцкія артылерысты і ракетчыкі ўжо ў хуткім часе здолеюць дасягнуць значных вынікаў як непасрэдна ў індывідуальнай фізпадрыхтоўцы, так і ва ўдзеле ў арганізацыі збораў і спаборніцтваў на першынство абароннага ведамства.

    Реклама

    Последнее