Адукацыя
Канікулы ў школе
200 хлопчыкаў і дзяўчынак 6-15 гадоў зараз наведваюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем
Арганізаваны лагеры ва ўсіх школах Асіповіччыны. Найбольшая колькасць наведвальнікаў у СШ № 1 — 28 чалавек. Установы адукацыі чакалі дзяцей 28-30 снежня, 4-6 студзеня.
Выхаванцы атрымліваюць трохразовае збалансаванае харчаванне. Бацькоўская да-плата за ўсе 6 лагерных дзён у залежнасці ад узросту вучняў — ад 19 рублёў 30 капеек да 24 рублёў 10 капеек. Па 25 рублёў і 20 капеек на кожнага наведвальніка выдзелена са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Для рабят ладзяцца спартыўныя спаборніцтвы, тэматычныя конкурсы малюнкаў і падзелак, віктарыны, але ўсе мерапрыемствы праходзяць у межах школы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.