Гандаль
Танна, разнастайна, у крокавай даступнасці
На базе магазіна “Северный” Глускага райста, які знаходзіўся на вуліцы Чарняхоўскага, пасля правядзення касметычнага рамонту адчыніўся новы — “МегаОпт”
Як запэўнілі прадстаўнікі таварыства, гэта крама нізкіх цэн: амаль усе тавары, якія тут прадстаўлены, маюць скідку. А прапаноўваюцца не толькі прадукты, але і гаспадарчы рыштунак, тэкстыль і іншае. Гандлёвыя работнікі старанна вывучаюць попыт, каб ведаць, што будзе набывацца найбольш актыўна. Напрыклад, пакупнікам прыйшоўся даспадобы шкляны посуд, які напярэдадні Новага года яны куплялі на падарункі родным. Ва ўмовах высокай канкурэнцыі даводзіцца пастаянна весці маніторынг тавараў і цэн, каб наведвальнікам было выгадна заходзіць менавіта ў гэты магазін.