12.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 13 июня, 2021
Еще

    Универсальный специалист…

    Популярное

    Ахова здароўя

    Пад кантролем Алёны Дзятлавай — здароўе насельніцтва шасці вёсак

    У Карытненскім ФАПе фельчар Дзятлава працуе толькі другі год, але яна медык даволі вопытны: агульны стаж работы складае больш за дванаццаць гадоў. А хуткая дапамога, на якой рабіла дагэтуль, стала добрай практыкай, бо выклікалі па самых розных нагодах. Гэта навучыла канцэнтравацца і імгненна прымаць рашэнне, а таксама аказваць дапамогу людзям з рознымі хваробамі, траўмамі, станам, што вельмі неабходна вясковаму фельчару, які на некалькі населеных пунктаў — адзіны прадстаўнік медыцыны.

    Тэрытарыяльна ўзгаданы ФАП прыпісаны да Ясенскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, доктар якой Андрэй Дземідзенка раз на тыдзень вядзе прыём у Карытным. Астатні час здароўе насельніцтва ахоўвае фельчар. Штодзённа Алёна прымае хворых, назначае неабходныя лекі, якія можна тут жа і набыць. Калі неабходна, і ўколы пацыенту зробіць.

    У медустанове Алёна Францаўна працуе разам з санітаркай Вольгай Цітовай. Абслугоўваць даводзіцца жыхароў не толькі Карытнага, але і вёсак Дземенка, Тарасавічы, Убалацце, Караны, Коханаўка, а самы надзейны транспарт мясцовай “санавіяцыі” — веласіпед. Тэрыторыя даволі вялікая, але насельніцтва не так і многа: 463 чалавекі, з іх 53 дзіцяці, прычым чацвёра ва ўзросце да трох гадоў — за гэтымі неабходны асабліва пільны нагляд. У мінулым годзе нарадзілася яшчэ двое дзетак. Але і пажылыя жыхары, якіх тут пераважная большасць, патрабуюць увагі. Ціск, сардэчныя захворванні, паталогіі апорна-рухальнага апарату — ды ці мала нагод для звароту ў медустанову? Алёна лічыць, што, нягледзячы на меншы, чым у гарадской паліклініцы, паток наведвальнікаў, працаваць у вёсцы вельмі адказна. Работа медыка заўсёды на вачах, пацыенты пастаянныя, іх часта сустракаеш на вуліцы, а таму трэба адносіцца да сваёй справы так, каб не было сорамна глядзець людзям у вочы.

    Цяпер нялёгкая пара для медработнікаў, бо летась да звыклых захворванняў актыўна далучылася каранавірусная інфекцыя. Але і з ёй змагацца навучыліся. І Алёна Францаўна з гонарам заявіла, што зараз на падуладнай ёй тэрыторыі хворых на кавід няма.

    Сваю работу жанчына любіць, бо справу выбрала па душы. А найлепшым пацвярджэннем гэтага служыць тое, што любімай забавай яе траіх дзетак з’яўляецца гульня ў бальніцу.

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    История образования в Дараганово

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.