1.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 28 февраля, 2021
Еще

    Креативное программирование по плечу нашим школьникам

    Популярное

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    Бег — понятие всесезонное, и поклонникам данного вида спорта непогода не помеха. Несмотря на мороз и ветер, около полусотни мужчин решили принять участие в необычном забеге — с оголенным торсом. На старт вышли сотрудники РОВД, РОЧС, члены ОО "БРСМ" и другие любители активного отдыха. Дистанцию преодолели и юные спортсмены Тимофей Соколовский (7 лет), Михаил Яковюк (8 лет) и осиповичский аксакал легкой атлетики Борис Липский (79 лет).

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    На хвалі Scratch

    Крэатыўнае праграмаванне па плячы нашым школьнікам

    Алена Суета.

    e.sueta@gzt-akray.byy

    Візуальная мова Scratch — адзін з найбольш яркіх прыкладаў, што напісанне праграм можа быць вельмі цікавым заняткам. Вывучаецца Scratch на факультатывах і аб’яднаннях па інтарэсах, бо не ўваходзіць у школьную праграму. Але для ўдзелу ў абласным конкурсе па крэатыўным праграмаванні было зарэгістравана больш за 100 праектаў, і толькі дзве трэціх работ было адабрана для абароны дыстанцыйна праз ZOOM. Сярод пераможцаў — вучні нашага раёна. Пра іх распрацоўкі даведаліся ў рабят і іх педагогаў.

    Дыплом II ступені ў намінацыі “Знайкі” атрымаў вучань шостага класа гімназіі Сцяпан Быхаўцоў:

    — Мне было сем гадоў, калі мама падарыла кнігу пра Scratch, і я пачаў самастойна займацца праграмаваннем. Працэс гэты даволі цікавы. Напрыклад, нават калі выкарыстоўваць простыя функцыі, можна атрымаць самыя разнастайныя вынікі, бо ўсё ўзаемазвязана. Для маёй узроставай катэгорыі трэба было стварыць віктарыну па адной са школьных дысцыплін. Выбраў матэматыку, таму што пасля інфарматыкі гэта мой любімы прадмет. Навука дакладная, мае шмат цікавых тэрмінаў і рашэнняў, а яшчэ вельмі патрэбная ў жыцці. Пытанні стараўся падбіраць сярэдняй складанасці. Штосьці і сам упершыню даведаўся падчас падрыхтоўкі.

    Кіраўнік праекта Яўген Гарадзецкі займаецца з хлопчыкам з трэцяга класа і расказаў, што Сцяпан сам праявіў цікавасць да інфарматыкі і жаданне праграмаваць. За тры гады Сцёпа прымаў удзел у розных спаборніцтвах. Зараз атрымаў даволі высокую ўзнагароду за сваю віктарыну. Праграма змяшчае правільныя рашэнні, і, памыліўшыся, заўсёды можна пазнаёміцца з імі і палепшыць свае веды.

    Дыпломам III ступені ў той жа намінацыі адзначаны праект шасцікласніцы СШ № 1 Аліны Капейкінай:

    — Праграмаваннем зацікавілася, калі брат падарыў кніжку “Праграмаванне ў асяроддзі Scratch”. Мы спампавалі праграму, і я спрабавала выконваць заданні з кнігі. Было вельмі цікава, неўзабаве пачала сама прыдумляць маленькія праграмкі. Спачатку гэта былі “жывыя карцінкі”, напрыклад, акварыум, дзе плавалі рыбкі. Потым паглядзела відэа на ютубе і зрабіла гульню, у якой мышка ўцякала ад ката ў лабірынце. Але гэта былі простыя праграмы, а вось дзеля конкурсу прыйшлося вельмі пастарацца. Трэба было прыдумляць шмат новага, а яшчэ разабрацца з невядомымі для мяне момантамі. У цэлым было няпроста, таму што да гэтага ніколі не рабіла столькі праверак і разгалінаванняў у праграме. Дарэчы, парады брата мне таксама дапамаглі. Я старалася і зараз задаволена вынікам.

    Кіраўнік праекта Таццяна Захарава таксама рада поспеху вучаніцы. Аліна самастойна вывучала праграмаванне летам, а на факультатыў прыйшла ў верасні.

    — Шчыра кажучы, яна з вялікай зацікаўленасцю адносіцца да гэтай справы і, акрамя заняткаў у школе, шмат увагі надае Scratch і дома, — гаворыць Таццяна Пятроўна. — Канечне, было рызыкова прапанаваць дзяўчынцы распрацаваць такі вялікі праект амаль у пачатку навучэння. Але яна вельмі добра справілася і, нягледзячы на кароткі час падрыхтоўкі, атрымала высокі вынік.

    У намінацыі “Гульні” Дыплом II ступені атрымала работа “Кавід” вучаніцы восьмага класа Ліпенскага ВПК Паліны Койпіш:

    — Пазнаёмілася са Scratch даўно, і, зразумела, было шмат праектаў на розныя тэмы. Аднак менавіта ў гэтым конкурсе я стварыла сваю сапраўдную гульню. Тэму з каранавірусам выбрала невыпадкова, бо зараз ва ўсім свеце ідзе барацьба з COVID-19. Работа над праектам асаблівых цяжкасцей не выклікала. У некаторых момантах мог збіцца фон ці ўзнікалі якія-небудзь яшчэ дробныя непаладкі. Мне падабаецца мая гульня, ды і аднакласнікі ёй захапіліся. Буду далей развіваць яе. Збіраюся дабавіць таймер. Цікава займацца праграмаваннем, таму планую выбраць адпаведную прафесію.

    — З Палінай займаюся на факультатывах ужо трэці год, — расказвае кіраўнік праекта Алена Алісевіч. — Яна вывучала Scratch яшчэ і на курсах, нават мае сертыфікат, але ў такім конкурсе прымала ўдзел упершыню. Пры стварэнні гульні мы імкнуліся ажывіць сюжэт, дадаць актуальнасці, каб зацікавіць гульцоў.

    Предыдущая статьяХроніка здарэнняў
    Следующая статьяСтанислава? Ядвига?

    Реклама

    Последнее

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

    Год с COVID-19

    Коронавирус - это вирусная инфекция, которая вызывает выраженную интоксикацию организма и проблемы с дыхательной и пищеварительной системами.

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Лукашенко: главная задача на предстоящие месяцы — сформировать боеспособный спортивный «десант» в Токио

    Первоочередная задача для спортивной отрасли Беларуси на предстоящие месяцы - сформировать боеспособный спортивный "десант" в Токио. На это обратил сегодня внимание Президент Беларуси, президент Национального олимпийского комитета Александр Лукашенко на Олимпийском собрании НОК, передает корреспондент БЕЛТА.

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).