Коратка
1 019 ёлак і сосен рэалізаваў лясгас у ходзе пераднавагодняга продажу. Таксама землякі набылі 57 зялёных букетаў і 34 дрэвы ў кадушках. Акрамя таго, 20 ялінак работнікі лясгаса перадалі дзіцячым установам бязвыплатна.
2 000 тортаў было прададзена ААТ «Асіповіцкі хлебазавод» у апошнія дні года, што на 300 адзінак больш, чым летась. Найбольшым попытам карысталіся “Асіпаўчанін”, “Асіпаўчанка”, “Імператрыца”, “Казка” і “Казачны госць”.
Званне лаўрэата V абласнога фестывалю маладых настаўнікаў “Прызванне — педагог” атрымала настаўнік пачатковых класаў СШ № 3 Юліяна Вараўко.
725 чалавек пражывае на тэрыторыі Ясенскага сельсавета. З іх 405 працаздольнага ўзросту, 216 пенсіянераў, 104 дзіцяці. 14 сямей маюць статус мнагадзетнай. На працягу года адбылася 1 рэгістрацыя шлюбу, нарадзіліся 4 дзіцяці, 13 чалавек памерлі.
834 156 білетаў прададзена праз касы вакзала Асіповічы летась. Найбольшая колькасць прыпадае на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа — 781 614. На міжрэгіянальныя цягнікі бізнес-класа прададзена 52 519 квіткоў.