Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 10 ДТЗ, у адным выпадку вінаваты знік з месца здарэння; папярэджана 70 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнута 15 пешаходаў і веласіпедыстаў, 8 вадзіцеляў, якія дагэтуль не абсталявалі транспартны сродак зімовымі шынамі.
З 6 па 11 студзеня, калі на тэрыторыі вобласці праводзіўся комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане ап’янення і асобамі, якія не маюць права кіравання, на дарогах раёна выяўлена 2 аўтааматары “пад мухай” і 6 “бяспраўнікаў”, 2 з якіх паўторна на працягу года.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты сямейны скандаліст, асоба, што здзейсніла дробны крадзеж, і па два чалавекі, якія парушылі правілы дарожнага руху ці з’яўляліся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах.
ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — рыбалоўства.