2 C
Осиповичи
Понедельник, 25 января, 2021
Еще

    Выгодно ли сегодня сотрудничать крупным предприятиям с малыми?

    Популярное

    В Осиповичах состоялся баскетбольный турнир

    Сегодня  в спортзале физкультурно-оздоровительного  центра «Юность»  прошел баскетбольный ветеранский турнир на призы мастера спорта СССР Андрея Ольбрехта, приуроченный к 50-летию  этого талантливого  спортсмена и тренера.

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Медицинское отделение ОАО «Медицинская инициатива» г. Осиповичи расширило спектр услуг

    Медицинское отделение ОАО "Медицинская инициатива" г. Осиповичи расширило спектр услуг: консультация эндокринолога и кардиолога, ЭКГ, холтеровское мониторирование, УЗИ-диагностика различных видов — всё это теперь на Сумченко, 38

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Светланы Шутовой

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Шутовой Светланы Александровны Родилась в 1967...

    Эканоміка

    Кааперацыя-2020

    Ва ўсіх развітых краінах буйныя вытворцы маюць цэлы “шлейф” дробных партнёраў, якія спецыялізуюцца на выпуску пэўнай гамы дэталей-вузлоў-агрэгатаў. Часам нікому не вядомая невялікая кампанія вырабляе нават канчатковы прадукт, які прадаецца пад раскручанай гандлёвай маркай заказчыка і цалкам адпавядае “брэндаваму” ўзроўню якасці. Выгаду ад такога супрацоўніцтва маюць абодва бакі: “старэйшы” партнёр пазбаўляецца ад арганізацыйных складанасцей і эканамічна неабгрунтаваных расходаў, “малодшы” — атрымлівае надзейную крыніцу заказаў. У некаторых краінах вытворчая кааперацыя рэгламентуецца заканадаўча: буйныя кампаніі не маюць права самастойна выпускаць усе патрэбныя ім камплектуючыя. Супадзенне ці не, але менавіта дзяржавы, дзе такое абмежаванне дзейнічае найбольш жорстка, маюць найбольш высокі ўзровень развіцця прамысловасці. Японія, ФРГ — спіс можна працягваць…

    Тэорыя і практыка мясцовага каларыту

    У нашай краіне дзеля дасягнення падобнага балансу інтарэсаў зроблена нямала. Але трэба прайсці яшчэ доўгі шлях, таму што развіццё кааперацыі буйных і дробных вытворцаў пачыналася з не самых спрыяльных стартавых пазіцый.

    Большасць нашых індустрыяльных гігантаў — савецкая спадчына, а ў СССР лічылася, што“ сур’ёзныя” прадпрыемствы павінны быць па максімуме самадастатковымі. У рынкавых умовах гэта стварае шэраг праблем, але структурная эвалюцыя — працэс марудны, складаны і не заўсёды магчымы.

    Для айчыннага бізнесу прамысловая вытворчасць доўгі час была далёка не самым выгадным і адначасова досыць рызыкоўным кірункам развіцця. І супрацоўніцтва з буйнымі вытворцамі гэтую рызыку не надта змяншала.

    У якасці прыкладу можна ўзгадаць лёс некалі добра вядомага асіпаўчанам вытворчага прыватнага прадпрыемства “Кампазіт-комплекс”, якое пэўны час даволі паспяхова развівала вытворчасць кузаўных дэталей аўтамашын са шклапластыку. Вось толькі спроба стаць пастаўшчыком МАЗа скончылася для яго банкруцтвам. Спачатку ўсё было добра, а потым — падчас чарговага экана-мічнага крызісу — “старэйшы” партнёр патрапіў у складаную эканамічную сітуацыю і не меў магчымасці своечасова разлічыцца з “Кампазітам” за прадукцыю, у выпуск якой невялікая фірма ўклала ўсе свае грошы…

    Аднак памылкі карысныя тым, што на іх можна вучыцца. Развіццё прыватнай вытворчасці падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні, падцягнуўся да сучасных стандартаў яе тэхнічны і тэхналагічны патэнцыял. Гэта дазваляе малым і сярэднім прадпрыемствам больш поўна карыстацца сваёй галоўнай перавагай — здольнасцю імгненна рэагаваць на самыя нечаканыя перамены ў патрабаваннях рынку.

    Пандэмія каранавіруса дала дадатковы імпульс развіццю дзелавых сувязей паміж буйнымі і малымі айчыннымі прадпрыемствамі. Скарачэнне дзелавой актыўнасці ў большасці краін свету стварыла складанасці для айчынных заводаў, якія раней карысталіся замежнымі камплектуючымі і запчасткамі. Такім чынам, малы бізнес атрымаў выдатны шанц праявіць сябе ў імпартазамяшчэнні.

    Нюансы рэчаіснасці

    На першы погляд — поўнае супадзенне інтарэсаў. Аднак насамрэч усё не так адназначна. Чаму, разбяромся на прыкладзе ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”, якое лічыцца адным з лідараў Магілёўшчыны ў развіцці вытворчай кааперацыі з малым і сярэднім бізнесам.

    Трэба адзначыць, што прадпрыемства з самага пачатку свайго існавання арыентавалася на партнёрскія зносіны і летась супрацоўнічала прыблізна з 20 беларускімі прадпрыемствамі, падчас пандэміі іх колькасць амаль не змянілася.

    Толькі адно прыватнае вытворчае прадпрыемства здолела застацца пастаянным партнёрам АЗТМ. Гэта завод металаканструкцый ТАА “Протос”, які пастаўляе камплектуючыя для зборкі вагонных рам.

    “Цякучка” тут прынцыпова непазбежная, яна задаецца правіламі, па якіх буйныя прадпрыемствы знаходзяць партнёраў-пастаўшчыкоў. Заяўкі на выпуск пэўных вырабаў размяшчаюцца на спецыяльным сайце таварнай біржы, а далей праводзіцца тэндар сярод зацікаўленых выканаўцаў. Той, хто прапаноўвае самы нізкі кошт сваіх паслуг, яго выйграе і атрымлівае заказ. Праблема ў тым, што пераможца не заўсёды можа вытрымаць патрабаванні заказчыка да якасці і кошту вырабаў. Яны ж у АЗТМ максімальна жорсткія — інакш іх вагоны ніхто не будзе купляць.

    Па словах дырэктара АЗТМ Сяргея Кузьміча, адна з гомельскіх фірм даволі доўга па-стаўляла адказныя дэталі для вагонных пнеўмасістэм. Заказы былі настолькі выгаднымі, што дазволілі некалі малому прадпрыемству адчувальна павялічыць вытворчую магутнасць. Аднак з цягам часу стандарты якасці да гэтых вырабаў узраслі і ўзгаданае прадпрыемства па шэрагу пазіцый ужо не здольна ім адпавядаць. Калі АЗТМ атрымаў некалькі рэкламацый з-за праблемных дэталей, было прынята рашэнне наладзіць іх выпуск уласнымі сіламі. Атрымліваецца даражэй, аднак захаванне рэпутацыі мае прынцыповае значэнне.

    Ды і ў плане занятасці ўласнага персаналу ёсць карысць: людзі больш працуюць і больш зарабляюць. У сённяшніх умовах прадпрыемства проста абавязана клапаціцца пра дабрабыт сваіх работнікаў, нават калі дзеля гэтага даводзіцца змяншаць прыбытковасць вытворчасці.

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах состоялся баскетбольный турнир

    Сегодня  в спортзале физкультурно-оздоровительного  центра «Юность»  прошел баскетбольный ветеранский турнир на призы мастера спорта СССР Андрея Ольбрехта, приуроченный к 50-летию  этого талантливого  спортсмена и тренера.

    Медицинское отделение ОАО «Медицинская инициатива» г. Осиповичи расширило спектр услуг

    Медицинское отделение ОАО "Медицинская инициатива" г. Осиповичи расширило спектр услуг: консультация эндокринолога и кардиолога, ЭКГ, холтеровское мониторирование, УЗИ-диагностика различных видов — всё это теперь на Сумченко, 38

    Лукашенко принял с докладом губернатора Могилевской области

    Президент Беларуси Александр Лукашенко принял сегодня с докладом председателя Могилевского облисполкома Леонида Зайца, передает корреспондент БЕЛТА.

    Тавда: близкое — далекое

    С недавних пор полку осиповичских городов-побратимов прибыло: к молдавскому райцентру Сынжерей, питерскому пригороду Кронштадту, району Москвы Гольяново и камчатскому поселку Елизово добавился уральский город Тавда. Сейчас расскажем, что это, где это и почему райцентр из далекой российской глубинки вызывает искреннюю симпатию.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Калядны турнір па баскетболе сярод ветэранаў з удзелам каманд са Жлобіна, Светлагорска, Мінска і Асіповіч пройдзе заўтра на фізкультурна- аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Пачатак у 12 гадзін.