9.1 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    В детском саду № 11 «Звездочка» занятия «Экология» проходят в собственной оранжерее

    Популярное

    Адукацыя і выхаванне

    Калі прырода побач

    — Навакольны свет выступае разнастайнай крыніцай ведаў для дзяцей. Жыццёва неабходна вучыць іх з ранняга ўзросту беражліва і ўважліва ставіцца да прыроды, — упэўнена выхавальнік групы “Сонейка” Алена Скобнікава. — Зацікавіць дашкольнікаў гэтай тэмай можна, дазваляючы ім актыўна ўдзельнічаць у працэсе. Так, знаёмства дзяцей з пакаёвымі раслінамі ў нашым садку праходзіць ва ўласнай аранжарэі. Тут сабрана больш за 100 раслін. У кожнай групы ёсць свой набор інструментаў і фартушкі для працы юных “садаводаў”. Канечне, гэта дзіцячыя прылады, але нават і яны дазваляюць хлопчыкам і дзяўчынкам далучыцца да справы. Малыя з задавальненнем паліваюць расліны, праціраюць іх ад пылу, абразаюць засохлыя лісцікі  і гэтак далей. Дзецям падабаецца адчуваць сябе адказнымі за зялёных сяброў. Некаторыя прыносяць расліны з дому, ведаюць іх назвы і спосабы догляду. Выхаванцы расказваюць пра тыя кветкі, якія вырошчваюць іх бацькі. Летам мы разам саджаем расліны на клумбах і потым назіраем за імі, рвём пустазелле. Добра, што ў нас ёсць магчымасць мець зносіны з зялёнай прыродай і зараз, калі на вуліцы зімовы сезон. Таксама знаёміцца з прыродай дапамагаюць і рыбкі ў акварыумах, якія ёсць у кожнай групе.

    Тэма прыроды для Алены Уладзіміраўны вельмі блізкая. Педагог праводзіла адкрытыя заняткі “Уласцівасці вады” падчас удзелу ў эксперыментальнай дзейнасці на тэму “Зносіны з прыродай”,  удзельнічала ў рабоце метадычных аб’яднанняў, працавала над праектам “Свет дзіўных раслін”, які ўтрымлівае назіранні за ростам раслін, веды пра віды кветак і спосабы іх вырошчвання, правяла цікавыя мерапрыемствы з бацькамі на тэмы “Лекавыя расліны” і “Ахова жывёл”, разам з выхаванцамі ажыццяўляе даследчую дзейнасць, вырошчваючы гародніну і кветкі на падаконніку.

    Скобнікава працуе выхавальнікам звыш 30 гадоў. За гэты час яе выпускнікамі стала больш за 250 дзяцей, і Алена Уладзіміраўна добра ведае, што менавіта сувязь дзіцяці з прыродай дапамагае выхаваць неабыякавага да навакольнага асяроддзя чалавека.

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?