5 C
Осиповичи
Среда, 22 сентября, 2021
Еще

    Осиповичский ЦГЭ контролирует меры профилактики в районе

    Популярное

    #БезCOVID-19

    На кантролі райЦГЭ — меры прафілактыкі

    Ва ўмовах, калі каранавірус ледзь не штодзённа б’е рэкорды па колькасці захварэўшых, ні ў кога не выклікае пытання неабходнасць захавання санітарных і сацыяльных норм. Іх сёння ведае, мабыць, кожны — ад дашкольніка да пенсіянера. Але ж чалавечая псіхалогія такая, што тое, за чым хтосьці сочыць (непасрэдны кіраўнік ці абласное начальства, санітарныя службы або міліцыя), выконваецца больш дасканала. Вось і даводзіцца работнікам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі трымаць на пільным кантролі захаванне санітарна-эпідэмічнага рэжыму на прадпрыемствах і ва ўстановах.

    У адным з такіх рэйдаў выпала паўдзельнічаць і карэспандэнту “раёнкі”. У першы дзень медыкі вялі маніторынг выканання супрацьэпідэмічных норм і правіл у магазінах розных форм уласнасці. Спачатку завіталі ў самы вялікі — “Еўраопт” філіял ААТ “Еўрагандаль”. У гандлёвай кропцы ўбачылі інфармацыю для пакупнікоў аб мерах перасцярогі. Перад уваходам у гандлёвую залу жадаючыя могуць   апрацаваць рукі дэзсродкам. Пры падыходзе да кас ёсць разметка для захавання дапушчальнай дыстанцыі. У аддзелах і на касах прадаўцы, як тое і патрабуецца, працуюць у масках і пальчатках. Законапаслухмянымі аказаліся і пакупнікі: яны абаранілі сябе маскамі.

    У магазіне “Парус” ПГУП “Прусакоў” на час наведвання таксама ўсе прафілактычныя меры захоўваліся. Як расказала адна з прадаўцоў, некаторыя пакупнікі абураюцца, што людзей без ахоўнай маскі ў краме не абслугоўваюць. Але ж гандлёвы работнік мае рацыю: ён строга выконвае рашэнне райвыканкама ад 10 лістапада і рэкамендацыі медыкаў.

    Пабывалі работнікі санітарнай службы ў магазінах № 14 ААТ “Гандаль”, “Перекресток” Глускага райста, “Соседи” на вуліцы Сташкевіча, “Міла” на Сумчанкі, 65В, “Три цены”, размешчаным у тым жа будынку, і задаволена адзначылі, што работнікі ўсіх гандлёвых сетак ужо прывыклі да захавання прафілактычных норм і патрабаванняў. Выкарыстоўваюць індывідуальныя сродкі абароны, клапоцяцца пра самаадчуванне сваё і пакупнікоў, рэгулярна вымяраюць тэмпературу, вядуць журналы здароўя, апрацоўваюць усе адкрытыя паверхні  спецыяльнымі сродкамі і раяць пакупнікам захоўваць дыстанцыю.

    Безумоўна, паступалі ў адрас работнікаў магазінаў і заўвагі: дзесьці было рэкамендавана абнавіць разметку, якую крыху стапталі наведвальнікі. У іншым месцы адсутнічаў графік уборкі памяшканняў, а адна прадаўшчыца магазіна № 14 ААТ “Гандаль”, заўважыўшы прадстаўнікоў райЦГЭ, схавала рукі пад прылавак і спешна пачала нацягваць на іх пальчаткі, папярэдне дастаўшы тыя з кішэні. У кожным выпадку былі дадзены канкрэтныя рэкамендацыі. А некаторыя і штрафы атрымалі згодна з артыкулам 16.8 КаАП РБ.

    На другі дзень пабывалі на аўтастанцыі і чыгуначным вакзале. Прыбіральшчыца Алена Кончыц расказала, што яе працоўны дзень доўжыцца 12 гадзін. За гэты час даводзіцца зрабіць уборку і дэзапрацоўку некалькіх дзясяткаў аўтобусаў — перад выездам на маршрут і на канцавых прыпынках. Ёсць сродкі для санітарнай апрацоўкі рук і ў шафёраў. Сочаць яны і за тым, каб пасажыры карысталіся ахоўнымі маскамі. У памяшканні аўтастанцыі таксама рэгулярна праціраюцца крэслы, акенцы касы і даведачнай службы, дзвярныя ручкі. А вось пра дыстанцыю пасажыры павінны памятаць самі.

    У зале чакання вакзала нешматлюдна. Работніцы клінінгавай кампаніі апрацоўвалі ўсе адкрытыя паверхні спецыяльнымі сродкамі. Арашэнню падвяргаліся не толькі крэслы разам з поручнямі, касы, дзверы, але і банкаматы, камеры захоўвання. Як запэўніла прадстаўнік ТДА “Аталіан” Галіна Камейка, дэзынфекцыя памяшкання вакзала праводзіцца ў поўным аб’ёме, дэзсродкамі прыбіральшчыцы забяспечваюцца. Апрацоўцы падвяргаюцца таксама дызель- і электрацягнікі.

    Акрамя грамадскіх месцаў, наведалі жылы сектар. Работнікі УКП ЖКГ апрацоўвалі пад’езды дамоў на вуліцах Кірава і Дзяржынскага. Вольга Крэпская працірала парэнчы лесвіц, дзвярныя ручкі, кнопкі дамафонаў, апрацоўвала дэзсродкам са спецыяльнага балона сцены, паштовыя скрыні.

    Рэйд у чарговы раз пераканаў, што работнікі кожнай арганізацыі прымаюць меры па прадухіленні распаўсюджвання кавіду. Але прафілактыка і ахова людзей — справа не толькі грамадства, але і кожнага асобнага чалавека. У адрозненне ад веснавой хвалі захворвання, зараз асіпаўчане ўсвядомілі рызыку падхапіць каранавірусную інфекцыю, тым больш у акружэнні кожнага не адзін перанёс гэту хваробу. А таму масачны рэжым у грамадскіх і на рабочых месцах у асноўным усюды захоўваецца, бутэлечкі з дэзсродкамі ёсць у большасці жыхароў, а сацыяльнае дыстанцыраванне з нязвыклага словазлучэння даўно перайшло ў актыўны слоўнік землякоў.

    Реклама

    Последнее

    Внесены изменения в уголовный кодекс

    Законом Республики Беларусь от 26.05.2021 «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности» Уголовный кодекс Республики Беларусь (далее – УК) дополнен статьями 317-2, 341-1 и 342-2. Указанные изменения вступили в законную силу с 19.06.2021.

    Теплеет!

    В УКП ЖКХ сообщили, что на включение централизованной системы отопления влияют погодные условия: если в течение пяти дней среднесуточная температура будет составлять 8 градусов и ниже, в дома жителей начнет поступать тепло.

    Поддержка многодетных, пенсионная система и строительство жилья. Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

    21 сентября, Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров, на которое был вынесен ряд вопросов социальной направленности.

    В Осиповичах открывается первый магазин OZ

    Он начнет работу 24 сентября по адресу ул. Сумченко 47 и будет открыт ежедневно с 10:00 до 19:00 с понедельника по субботу и с 10:00 до 17:00 в воскресенье.Торговый объект также станет пунктом самовывоза заказов, оформленных в приложении OZ и на сайте OZ.by.

    Такой разный Обуз-Леснов

    Недавно завершенные учения “Запад-2021” стали для ракетчиков и артиллеристов Осиповичского гарнизона событием необычным.