9.1 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    Осиповчане Николай и Наталья Тернавские уже 60 лет вместе

    Популярное

    #сям’Я

    60 гадоў па адной дарозе

    Мікалай і Наталля сустрэліся на Кіраваградскай зямлі. Хлопец там нарадзіўся і вырас. А вось дзяўчына гадавалася ў вёсцы Сямігосцічы Столінскага раёна. Там скончыла школу і пачала працоўную дзейнасць на будоўлі. А потым разам з іншымі паехала на сезонныя работы ва Украіну. І гэта паездка аказалася лёсавызначальнай.

    Вечарамі моладзь — а працавалі ў саўгасе пераважна людзі маладога ўзросту — спяшалася на танцы. Наталля была адной з лепшых пявунняў, умела і танцаваць, а яшчэ ўдзельнічала ў арганізацыі творчых вечароў. А Мікалай — прыгажун, па якім тайком уздыхалі многія дзяўчаты. Нядзіўна, што выбраў ён “артыстку” з чорнай, як смоль, касой да калена і прыгожым, мілагучным голасам. Стаў праважаць дадому. Юнакі  жылі ў адным інтэрнаце, дзяўчаты — у суседнім, таму далёка ісці не трэба было. Любілі гуляць па вечарах, гутарыць на розныя тэмы. Каб падсаладзіць адносіны Наталлі да сябе, камбайнер дарыў ёй цукеркі. Асабліва запомніліся чамусьці ірыскі.

    Праз паўгода знаёмства маладыя пайшлі ў мясцовы загс і распісаліся.

    З бацькамі мужа маладзіца пазнаёмілася своечасова, а вось як прадставіць суджанага сваім — не ведала. Тата быў чалавекам строгіх правіл, і тое, што дачка выйшла замуж без бацькоўскага блаславення, мог успрыняць негатыўна. Але ўсё абышлося. Зяць спадабаўся родным: працавіты, самастойны, прыемны на выгляд. Нават і жыць сталі разам з бацькамі.

    Мікалай адслужыў у арміі, а затым на некалькі месяцаў адправіўся на заробкі ў Кёнігсберг. Тым часам у маладой сям’і нарадзілася дачушка Людміла. А потым дзядзька запрасіў у Растоўскую вобласць, дзе ён жыў і працаваў. Цярнаўскія паехалі і аселі там на доўгія 20 гадоў. Але з цягам часу  перабраліся ў Асіповічы, дзе пасля вучобы асталявалася іх дачка. І жывуць тут ужо 35 гадоў. Мікалай Іванавіч працаваў на мелькамбінаце, а Наталля Станіславаўна ў гархарчгандлі. Зараз знаходзяцца на пенсіі.

    Сёлета сямейная пара адзначыла 60-годдзе сумеснага жыцця. Праз час пранеслі цяпло ўзаемаадносін, а яшчэ аптымізм і добразычлівасць. І хоць на любым жыццёвым шляху сустракаюцца калдобіны, трэба ўмець пераступіць іх і крочыць далей, упэўнены муж і жонка. Важна навучыцца саступаць адно аднаму, лічыцца з партнёрам і, безумоўна, усе клопаты дзяліць на дваіх. Такой жа доўгай жыццёвай дарогі і, канечне ж, шчаслівай долі зычаць юбіляры і сваім унукам, якіх вельмі любяць.

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?