9.8 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Недавно в Вязьевской школе завершился капитальный ремонт с модернизацией

    Популярное

    Адукацыя

    Новае аблічча сельскай школы

    Не больш чым два тыдні таму вучні і ўвесь калектыў школы вярнуліся ў родныя сцены. Дагэтуль вучэбны працэс праходзіў на базе лагера. Што ж змянілася ў звыклай абстаноўцы ўстановы адукацыі, даведаліся на месцы.

    Выява Максіма Багдановіча, абстрактны малюнак на фасадзе будынка і новы ганак абяцалі шмат цікавага і ўнутры, але на справе ўжо ў фае ўражанні перавысілі ўсе чаканні. Шумапаглынальная столь, падлога з гамагенным пакрыццём, адрамантаваныя гардэроб, лесвіца з новымі парэнчамі, вахта, сцены і нават калоны і свяцільні выкананы ў адным стылі і гарманічна дапаўняюць адзін аднаго.

    — За сродкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця праведзены капітальны рамонт і мадэрнізацыя школы, — расказвае дырэктар Вяззеўскай СШ Валянціна Грышановіч. — У будынку заменены ўсе дзверы, на галоўным уваходзе зрабілі другі тамбур, таксама новая вентыляцыйная сістэма, адрамантаваны санвузлы, калідоры і некаторыя класы. Дарэчы, сталовая мае не толькі новы выгляд, але і шэраг абсталявання з мэбляй. Увогуле, заменена мэбля ў кабінетах фізікі, хіміі, біялогіі і некаторых класах, якія ўвайшлі ў праграму. Але самае галоўнае — кластар лабараторый прыродазнаўча-навуковага цыкла. Справа ў тым, што кабінеты фізікі і хіміі аб’ядналі адной лабараторыяй, дзе да кожнага стала падводзяцца ўласныя камунікацыі: водаправод, каналізацыя і электрычнасць. А ў саміх кабінетах усталёўваем інтэрактыўныя дошкі. У спартыўнай зале паклалі падлогу са спецыяльным гетэрагенным пакрыццём і тут жа шумапаглынальная столь, як у фае і рэкрэацыі, дзе маленькія вучні. Трэнажорная зала, якая дагэтуль была прахадная, зараз — асобнае памяшканне з новымі трэнажорамі. У кабінеце інфарматыкі ўстанавілі два кандыцыянеры, правялі лакальную сетку. Пакуль яшчэ не зусім звыкла бачыць усе гэтыя змены, але паволі прывыкаем. Стыль і розныя элементы дэкору для школы даволі незвычайныя. Напрыклад, у рэкрэацыі на столі зроблена інсталяцыя “воблака”. Арганізаваны куток для актыўных рабят: сцяна для скалалажання і шведская сценка. Ёсць вялікая магнітная дошка, якая можа служыць экранам для праектара.

    Сапраўды, дызайнерскае рашэнне школы вельмі свежае і функцыянальнае. Каб пуфы не займалі шмат месца і не перашкаджалі руху, іх сабралі ў прыгожыя “соты” на сцяне. Дарэчы, рамонт па еўрапейскім стандарце спадабаўся і вучням, і калектыву школы. Спадзяёмся, што ў родных сценах з новым абліччам будзе яшчэ больш добрых адзнак і дзіцячых усмешак.

    Реклама

    Последнее