Коратка
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Жамчужына” сёння працуе да 20.00. Заўтра — выхадны. 2-3 студзеня ФАК будзе прымаць наведвальнікаў з 9.00 да 22.00. 4 студзеня — выхадны. 5-7.01.2021 г. працоўны дзень з 9.00 да 21.00, 8-10.01.2021 г. — з 9.00 да 22.00.
108 непрацоўных (выхадных і святочных) і 257 рабочых дзён чакае беларусаў у новым годзе пры пяцідзённым рабочым тыдні; пры шасцідзённым — 60 непрацоўных (выхадных і святочных) і 305 рабочых дзён.
У абласным этапе конкурсу “Нататкі юнага вандроўніка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” ў намінацыі “Замалёўка вандроўцы” Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Кірыл Кірык.