Коратка
Комплекс прафмерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў праводзіцца АДАІ РАУС з 24 па 28 снежня.
У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дыпломамі I і II ступеняў узнагароджаны вучні СШ № 3 10-класніца Марыя Міхнавец і 9-класнікі Арына Кабылянец і Яўген Крот (кіраўнік Святлана Зайцава), Дыплом III ступені атрымаў навучэнец 11 класа Лапіцкай СШ Станіслаў Рудзько (кіраўнік Алёна Стэфанюк).
Збор шышак елкі і сасны пачаўся ў пачатку снежня. Зімовае збіральніцтва дае нядрэнныя вынікі: работнікі лясгаса ўжо сабралі больш за 3 тоны крыніцы каштоўнага пасадкавага матэрыялу, з іх 1,8 т — шышкі елкі. У лідарах Акцябрскае лясніцтва — 700 кг яловага «ўраджаю», Цэльскае — 1 т сасновага. Да канца сезона збору, а працягнецца ён да сакавіка, у лясгасе плануюць сабраць 13 тон шышак іглічных парод.
Сярод 5 тысяч піянераў і акцябрат, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Паштоўка Вогніку”, 2 месца ў намінацыі “Ізанітка” заваявала Валерыя Сукора з піянерскай дружыны імя М. Абросімава СШ № 2 (педагог-арганізатар Кацярына Ковач).
У 28 населеных пунктах Лапіцкага сельсавета пражывае 2 963 чалавекі, з іх 1 708 працаздольных, 789 пенсіянераў і 466 дзяцей і падлеткаў. З пачатку года тут зарэгістравана 7 шлюбаў, 26 нараджэнняў, 50 смерцяў.
Абноўленая экспазіцыя ваеннага рыштунку, уніформы, асабістых рэчаў і акопнай творчасці часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў прадстаўлена ў раённым краязнаўчым музеі. Сярод артэфактаў, прадастаўленых музею ўладальнікам калекцыі Аляксандрам Аляксеенкам, экспанаты з Германіі, Англіі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Польшчы, Венгрыі, Румыніі, ЗША, Японіі і СССР.