Коратка
Да святочнага ўпрыгажэння горада прыступілі работнікі УКП ЖКГ. Традыцыйна зазіхацяць агнямі зялёныя прыгажуні ў парках на абодвух баках райцэнтра, на цэнтральнай плошчы і ў пасёлку Савецкім. Закуплена некалькі новых гірлянд. Адметны казачны выгляд набудзе сёлета зона адпачынку каля вадаёма ў парку, чаму будзе садзейнічаць адмысловая сістэма асвятлення. Тут неўзабаве з’явіцца і карэта Дзеда Мароза.
Больш за 30 відаў прадукцыі навагодняй тэматыкі прапаноўваюць кіёскі “Саюздруку”: акрамя звыклых паштовак, тут можна даволі танна набыць невялікія ёлачкі, шары, мішуру, дожджык, розныя іншыя ўпрыгажэнні. Прапануюцца тэматычныя магніты і наклейкі на вокны, а таксама аб’ёмныя сняжынкі. Яшчэ ў “газетных” ларках можна купіць сувеніры з выявай сімвала года Бычка ў розным выкананні і маскарадныя маскі.
248 даведак выдаў насельніцтву Градзянскі сельсавет за 11 месяцаў. Найчасцей гэта былі даведкі з месца жыхарства і аб складзе сям’і: іх атрымалі 132 заяўнікі. Работнікі сельвыканкама выдалі 97 прадпісанняў па добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку 15 юрыдычным асобам і 7 па Указе № 357 (датычыцца пустуючых дамоў). На падуладнай тэрыторыі зарэ-гістравана 2 нараджэнні і 2 шлюбы.
542 беспрацоўныя былі зарэгістраваны за студзень-лістапад, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Працаўладкавана за гэты тэрмін 406 чалавек, і на 1 снежня колькасць беспрацоўных склала 54. У той жа час прапаноўваецца 381 вакансія.
“Альфа Радыё”, якое ўваходзіць у склад Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, у снежні пачало вяшчанне ў Асіповічах на частаце 93,0 FM.
328 млн рублёў пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт за 11 месяцаў Магілёўская мытня. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паказчык павялічыўся на 75%.