Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 25 дарожна-транспартных здарэнняў, у трох выпадках вінаватыя схаваліся з месца аварыі; папярэджана 161 правапарушэнне; пакарана 29 пешаходаў і веласіпедыстаў, 5 “бяспраўнікаў”, 2 з якіх паўторна на працягу года; 2 аўтааматары, якія парушылі правілы абгону, і 9, што не абсталявалі транспартны сродак зімовымі шынамі.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты 2 парушальнікі ПДР і 1 чалавек, які здзейсніў дробны крадзеж.
У РАНС паведамілі: 7 снежня ў выніку пажараў былі пашкджаны хлеў у райцэнтры і лазня ў САТ “Бярозавы гай”, 8 чысла — дом на гарадской вул. Ленінскай.
ІАЖіРС складзена 2 пратаколы за парушэнне правіл транспарціроўкі драўніны.