Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 132 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 “бяспраўнікі”, з якіх 2 паўторна на працягу года; нецвярозы вадзіцель; 6 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей; 20 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана 11 ДТЗ.
Падчас адзінага дня бяспекі “Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын” выяўлена 15 правапарушэнняў, у тым ліку факт знаходжання за рулём нецвярозага вадзіцеля.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты сямейны скандаліст і грамадзянін, які здзейсніў дробны крадзеж.
ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — палявання.