Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 116 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 2 парушальнікі правілаў абгону і 7 — перавозкі дзяцей, 9 “бяспраўнікаў”, з якіх 3 паўторна на працягу года, 25 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана 5 ДТЗ. Падчас комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў, які праводзіўся 6-9 лістапада, на дарогах раёна выяўлена 59 правапарушэнняў, 7 “бяспраўнікаў” і адзін вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.