Хроніка здарэнняў
На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 8 ДТЗ, папярэджана 92 правапарушэнні, пакараны 6 веласіпедыстаў і пешаходаў, 7 “бяспраўнікаў”, у тым ліку 3 паўторна на працягу года, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 5 парушальнікаў правіл абгону і 7 — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце.
Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 чалавек, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, 1 — парушыў ПДР.
РАНС інфармуе: рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» праходзіць у раёне па 23 лістапада. Мэта ратавальнікаў — папярэдзіць пажары і гібель людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы за захоўванне незаконных прылад лоўлі, невыкананне прадпісання; выяўлена парушэнне правілаў палявання; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання.