Здароўе
Сёлета плануецца прышчапіць ад грыпу 18,5 тысячы жыхароў Асіповіччыны. Ужо прайшлі гэту працэдуру 6 262 чалавекі, з іх 1 561 дзіця. За кошт рэспубліканскага бюджэту вакцынацыю праводзяць дзецям, састарэлым людзям, хранічна хворым, работнікам бюджэтнай сферы. Папярэдне неабходны агляд урача (любой спецыялізацыі). У паліклініцы можна зрабіць прышчэпку з 8 да 17 гадзін у кабінеце № 35, дзе доктар аглядае, а медсястра ўводзіць вакцыну. Калі допуск урача ўжо ёсць, прышчэпяць у кабінеце № 39 (з 8 да 19 гадзін). З той жа мэтай можна наведаць кабінет інфекцыйных захворванняў па вуліцы Кастрычніцкай, 18. Дзяцей аглядае ўчастковы педыятр, а прышчэпку робяць з 8 да 20 гадзін у кабінеце № 5 у будынку стаматалагічнай паліклінікі. Вясковым жыхарам па прышчэпку трэба звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.