Коратка
Святлафоры на сонечных батарэях з’яўляюцца на пешаходных пераходах у райцэнтры. Першыя з іх ужо ўсталяваны на вул. Юбілейнай, насупраць рэстарана “Пралеска” і побач са стадыёнам “Алімпіец”. Аднасекцыйныя святлафоры міргаюць толькі жоўтым святлом, папярэджваючы вадзіцеляў пра тое, што побач “зебра“, і гэта асабліва важна ў цёмны час сутак.
Ацяпляльны сезон стартаваў у раёне: як паведамілі ў райвыканкаме, 14 кастрычніка да сістэмы ацяплення падключаны ўстановы сацыяльнай сферы (дзіцячыя сады, школы, установы аховы здароўя і г.д.), з учарашняга дня батарэі пачалі грэцца і ў частцы жылога фонду. У астатнія дамы цяпло прыходзіць паэтапна.
У рамках акцыі “Дзень азелянення”, якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоў-нікамі раённай экалагічнай інспекцыі сумесна з працаўнікамі УКП ЖКГ уздоўж вуліцы Паркавай высаджана 50 дрэў новага для горада віду сумах аленярогі.
Футбольны клуб “Асіповічы” ў першым туры фінальнага этапа чэмпіянату Беларусі сустрэнецца з камандай “Маладзечна” з падгрупы А, якая зараз на другім месцы ў шасцёрцы лідараў. Матч адбудзецца 17 кастрычніка у 15.00 на стадыёне “Гарадскі” ў Мала-дзечне. Дамашняя ж сустрэча з гэтай камандай пройдзе 7 лістапада ў рамках 4 тура.