10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Коратка

    Змяніліся нумары тэлефонаў Асіповіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Бабруйскае вытворчае ўпраўленне»: з 12 кастрычніка тэлефанаваць у прыёмную варта па тэл. 50-984 (тэл./факс) ці 56-787; начальніку — 56-829; галоўнаму інжынеру — 56-824; у бухгалтэрыю — 27-426; стол заказаў — 56-819 (тэл./факс); службы: унутрыдамавога газавага абсталявання — 56-843, уліку расходу газу (прамысловасць) — 56-782 (тэл./ факс), уліку расходу газу (насельніцтва) — 56-852 і 52-017 (тэл./факс). На гарачую лінію і ў службу «адно акно» можна звярнуцца па нумары 56-876. Увага: з 9 па 12 чысло магчымы перабоі тэлефоннай сувязі. У сувязі з завяршэннем рэканструкцыі вытворчай базы, у тым ліку і адміністрацыйнага будынка, з панядзелка прыём грамадзян бу-дзе зноў весціся па звыклым адрасе: вул. Крыловіча, д. 7.

    Капітальны рамонт райпаліклінікі завершаны больш чым на 50%: заканчваецца пракладка інжынерных сетак, прыведзены ў парадак сцены, выраўнаваны падлогі, у некаторых кабінетах і памяшканнях прыступілі да кладкі пліткі. У бліжэйшы час скончыцца ўнутранае аздабленне. Штодня тут працуе амаль 200 чалавек.

    Аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі РАУС набыло новы адрас: зараз яно размяшчаецца на вул. Інтэрнацыянальнай, 15 (былое памяшканне аддзялення ўнутраных спраў на транспарце, насупраць магазіна “Хіт”).

    Гуманітарны праект “Актыўнае даўгалецце” распрацаваны раённым цэнтрам  сацабслугоўвання насельніцтва з мэтай стварэння шматфункцыянальнай прасторы для паляпшэння якасці жыцця і прапаганды здаровага ладу жыцця сярод грамадзян пажылога ўзросту і людзей з інваліднасцю. Адна з задач праекта — стварэнне рэлакс-пакоя для прыгатавання кіслародных кактэйляў, працы фітабара, небулайзераў.

    У інтэрактыўным конкурсе чытальнікаў радыёканала “Культура” “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 95-годдзю Беларускага радыё, прадстаўніца нашай малой радзімы Ганна Сабела выйшла ў другі этап. Фіналістаў адбору вызначыць прафесійнае журы, акрамя гэтага, інтэрнэт-галасаванне за лепшага чытальніка вершаў класіка айчыннай літаратуры ў хуткім часе пройдзе на сайце radiokultura.by і ў суполках канала ў сацыяльных сетках. Падтрымаем зямлячку!

    Реклама

    Последнее