АДАІ РАУС зарэгістравана 6 ДТЗ, папярэджана 78 правапарушэнняў, пакараны 2 нецвярозыя вадзіцелі і 5 “бяспраўнікаў”, з якіх 1 паўторна на працягу года.
Увага! У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, а таксама напярэдадні восеньскіх школьных канікул на дарогах вобласці па 1 лістапада праводзіцца тыдзень дзіцячай бяспекі.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты па 2 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе ці здзейснілі іншае правапарушэнне, адна — за дробны крадзеж.
У РАНС паведамілі: 22 кастрычніка пры пажары гаспадарчай пабудовы на вул. Крыловіча ў райцэнтры загінуў грамадзянін 1957 г.н.
ІАЖіРС складзена па пратаколу за парушэнне правілаў рыбалоўства і палявання.