Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 12 па 18 кастрычніка папярэджана 82 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі і 3 “бяспраўнікі”. Зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у двух выпадках вінаватыя зніклі з месца здарэння, адзін удзельнік ДТЗ атрымаў цялесныя пашкоджанні. Падчас штомесячнага рэйду з супрацоўнікамі “Белтэхагляда” за адсутнасць дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху да адказнасці прыцягнута 18 вадзіцеляў аўтатранспарту.
Па інфармацыі РАНС, 17 чысла ў САТ “Гай” на ст. Ясень полымем пашкоджаны дачны дом, 19 — хлеў у Пратасевічах, адкуль удалося вынесці чатыры дрэваапрацоўчыя станкі.
ІАЖіРС складзена тры адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў рыбалоўства, адзін — лесакарыстання.