Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у адным выпадку вінаваты пакінуў месца ДТЗ; папярэджана 87 правапарушэнняў; пакарана 8 “бяспраўнікаў”, 3 з якіх паўторна на працягу года; 3 аўтааматары, якія парушылі парадак перавозкі дзяцей; нецвярозы вадзіцель і парушальнік правілаў абгону; 12 пешаходаў і веласіпедыстаў, адзін з якіх быў нецвярозым.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: па 12 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Пешаход!” з мэтай нагадаць удзельнікам дарожнага руху аб асноўных правілах бяспечных паводзін, у прыватнасці, у цёмны час сутак.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 чалавекі, якія ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, 2 парушальнікі ПДР, 3 і 1 — за здзяйсненне адпаведна дробных крадзяжоў і хуліганства.
У РАНС паведамілі: 2 кастрычніка на складзе пенапласту на тэрыторыі ТАА “Клівер” полымем знішчаны перакрыцце і драўляныя вароты; 5 чысла ад пажару сур’ёзна пацярпела прыватная лазня ў в. Паляддзе.
ІАЖіРС складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, 1 — незаконную транспарціроўку драўніны.