12.1 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    В Осиповичах продолжается благоустройство парка

    Популярное

    Добраўпарадкаванне

    Прыемна прайсціся

    Зручныя дарожкі з’яўляюцца ў парку: каму падзякаваць?

    Шэсць дзён у тыдзень працуе зборная брыгада УКП ЖКГ, каб цэнтральны парк набыў прыгожыя рысы. Выкладваць пляцоўкі і месцы для адпачынку пліткай пачалі ў першых чыслах жніўня. Зараз новы выгляд атрымалі амаль 2 200 квадратных метраў парку. Усё гэта — праца дзевяці чалавек: хто плітку кладзе, хто бесперапынна падвозіць матэрыял, хто вымярае і кіруе працэсам. Па словах намесніка дырэктара па жыллёвым фондзе Сяргея Салаўя, дарожка ад святлафораў да пляцоўкі, дзе зімой стаіць святочная ёлка, займае 847 кв. м, а плошча вакол вадаёма і месцаў для адпачынку з лаўкамі і новымі жыхарамі парку — аленямі — змяшчае 850 кв. м пліткі; на пляцоўцы пакладзена 500 кв. м, але ж засталося яшчэ больш за 1 100. Таксама ў планах скончыць пачатае: дарожкі і развязку каля вадаёма. Ужо сёння бачна, што выніку доўга чакаць не прыйдзецца, бо працуе брыгада ў любое на-    двор’е.

    Плітка з цікавай назвай “Стары горад” кладзецца хаатычна, таму асаблівых цяжкасцей працэс не выклікае, трэба толькі чаргаваць тры колеры: чырвоны, жоўты і шэры. Гарцоўка — менавіта такая назва ў раствора, на які кладзецца плітка, — прывозіцца адразу з завода, таму працу нішто не стрымлівае. Адметна, што матэрыял, набыты ў мясцовага ЗЖБК, адрозніваецца добрай якасцю, таму з ім прыемна працаваць.

    Реклама

    Последнее