21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    Популярное

    Добраўпарадкаванне

    Зроблена на АЗТМ

    Арт-аб’ектаў у Асіповічах становіцца болей. Днямі кампазіцыя “Глобус” была ўстаноўлена ў скверы каля будынка райаддзела па адукацыі

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    Многія памятаюць, што на працягу другой паловы мінулага стагоддзя галоўную транспартную артэрыю горада ўпрыгожвалі дзве скульптуры: “Жанчына з боханам” і “Жанчына з дзіцём”,   устаноўленыя адпаведна на перакрыжаваннях з Юбілейнай і Інтэрнацыянальнай. Так што з’яўленне пары манументальна-дэкаратыўных глобусаў можна лічыць свайго роду пераасэнсаваннем гістарычнай адметнасці вуліцы Сумчанкі. Зразумела, з пазіцый сучаснай моды на малыя архітэктурныя формы.

    Калі на АЗТМ абмяркоўвалі, у якой форме калектыў можа прыняць удзел у добраўпарадкаванні горада да абласных “Дажынак”, усім прыйшлася даспадобы прапанова дырэктара завода Сяргея Кузьміча: зрабіць уласнымі сіламі досыць буйны макет зямнога шара. Прычын для пазітыўнай рэакцыі было дзве: вялікія глобусы ўсім падабаюцца, і абсталяванне завода “заточана” на работу са скругленымі канструкцыямі. Да таго ж асартымент ужываемага металапракату дазволіў мінімізаваць дадатковыя выдаткі на выкананне эксклюзіўнага вырабу.

    Аднак выгадныя стартавыя пазіцыі зусім не азначаюць, што зрабіць суперглобус дыяметрам каля 2 метраў і вагой звыш         300 кілаграмаў можна “адной левай”. Усё было сур’ёзна і заняло больш двух месяцаў.

    Спачатку распрацоўваліся праект і неабходная тэхналагічная дакументацыя, прычым займаўся гэтай справай асабіста начальнік канструктарскага бюро праектавання Андрэй Луцык.

    Дэталі — дугі паралелей-мерыдыянаў, элементы мацаванняў, часткі сушы — рыхтаваліся на профільных вытворчых участках. Дарэчы, мацерыкі і астравы выразаліся з лістоў сталі плазменным рэзаком, а кромкі потым шчыльна скругляліся, каб аб іх немагчыма было параніцца.

    Канечне, пра 100%-ю адпаведнасць арыгіналу гаворкі не было з самага пачатку: каб зрабіць “Глобус” візуальна больш гарманічным, памеры мацерыкоў былі павялічаны, а з-за патрэб бяспекі пры эксплуатацыі дробныя астравы не капіраваліся ўвогуле. Па апошняй прычыне давялося адмовіцца і ад шыкоўнай ідэі — зрабіць глобус рухомым, каб ён круціўся, як сапраўдная планета.

    Непасрэдна на зборцы гатовага вырабу былі задзейнічаны ў асноўным два чалавекі — Пётр Крупель і Ігар Пахомаў. Першы манціраваў “зямны шар”, другі надаваў кавалкам сушы выпуклую форму. Таксама Ігар Пахомаў займаўся фінішнай размалёўкай мацерыкоў і астравоў. Для надання ім своеасабівага, “пад рэтра”, выгляду прымянялася спецыяльная фарба, якую трэба наносіць па адмысловай тэхналогіі.

    Дарэчы, якасці ахоўнага пакрыцця ўдзялялася асаблівая ўвага: як мінімум 5 гадоў металаканструкцыя ржавець не будзе.

    Як стала вядома “раёнцы”, у перспектыве сквер каля будынка РАА будзе рэканструявацца: трэба ж падцягваць наваколле пад стандарт шыкоўнага суперглобуса, створанага з душой і фантазіяй на Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання.

    Реклама

    Последнее