2.5 C
Осиповичи
Вторник, 20 октября, 2020
Еще

    Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

    Популярное

    22 и 23 октября УКП ЖКХ будет передавать жильцам контейнеры по сбору ТКО и ВМР

    22.10.2020 и 23.10.2020 Осиповичским УКП ЖКХ будут передаваться жильцам в безвозмездное пользование контейнеры по сбору ТКО и ВМР путем самовывоза.

    Как идет подготовка к Дожинкам в Осиповичском районе

    Звыклая восеньская з’ява: на палях, з якіх са-браны ўраджай, будуюцца саламяныя фігуры адмысловых форм і вялікіх памераў. Увогуле, салома для беларускай народнай творчасці — адзін з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў. Аднак да ўжывання для дэкаратыўных мэт саламяных цюкоў першымі дадумаліся японскія фермеры. Ідэя аказалася запатрабаванай і стала неад’емнай часткай ленд-арту.

    Потребности, возможности и дежурная аптека

    Аптека с круглосуточным режимом — учреждение полезное. Поэтому инициативная группа осиповчан легко собрала более сотни подписей под предложением таковую создать. Специалисты Осиповичского райисполкома, в чьей компетенции рассмотрение этой гражданской инициативы, восприняли ее с интересом.

    Осиповичская бизнес-“кухня” Прусакова

    В течение нескольких дней ЧТУП "Прусаков" перейдет психологически важную черту: количество постоянных работников превысит круглую цифру — 100 Естественно, расширение штата происходит не без причин....
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Сёння — 100 гадоў стварэння ППСМ МУС Рэспублікі Беларусь

    Стагоддзе на пасту

    29 верасня 1920 года на тэрыторыі Беларускай ССР утворана патрульна-паставая служба міліцыі

    У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

    У Асіповіцкім ГРАУС ППСМ пачала функцыянаваць у ліпені 1982 года і складалася тады з пяці супрацоўнікаў. Камандзірамі яе ў розны час былі капітан міліцыі Вячаслаў Казлоў, маёры міліцыі Юрый Гарбачоў, Аляксандр Баразна, Уладзімір Волкаў, Уладзімір Плют. З сакавіка 2017 года ўзвод патрульна-паставой службы міліцыі РАУС узначальвае маёр міліцыі Вадзім Чаропка:

    — Задачы падраздзялення тычацца перш за ўсё недапушчэння і спынення правапарушэнняў і злачынстваў у грамадскіх месцах, забеспячэння бяспекі асіпаўчан, за-трымання асоб, якія здзейснілі злачынствы і хаваюцца ад следства або суда, таксама садзейнічаем іншым падраздзяленням РАУС, людзям, якія сталі ахвярамі злачынства ці няшчаснага выпадку, прадухіляем супрацьпраўныя замахі на здароўе і маёмасць грамадзян, забяспечваем правапарадак пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і г.д.

    Ахова грамадскага парадку зараз важная як ніколі. І значная роля тут належыць  19 супрацоўнікам патрульна-паставой службы міліцыі, якія выступаюць у якасці змагароў са злачыннасцю на вуліцах, плошчах, у парках і іншых грамадскіх месцах. Дзень у патрульных пачынаецца з інструктажу, на якім адпрацоўваюцца прыёмы самаабароны і праводзіцца праверка ведаў супрацоўнікаў, аналізуецца аператыўная абстаноўка ў горадзе і падводзяцца вынікі мінулых сутак, пасля чаго ставяцца задачы на будучае дзяжурства. Маршруты патрулявання 7 нарадаў плануюцца згодна з аператыўным становішам у горадзе. Так, калі на «Чарняхоўцы» ўзрасла колькасць фактаў хуліганства і крадзяжоў веласіпедаў, сталі выстаўляць там дадатковы нарад, што дабратворна паў-плывала на аператыўную абстаноўку ў гэтым мікрараёне. І ў цэлым па раёне падобных злачынстваў рэгіструецца менш — безумоўна, у тым ёсць і заслуга патрульна-паставой службы.

    У падраздзяленні служаць дастаткова вопытныя супрацоўнікі, напрыклад, памочнікі камандзіра ўзвода Андрэй Бяляўскі і Генадзь Дастанка (дарэчы, апошні з’яўляецца студэнтам Акадэміі МУС), міліцыянер узвода ППСМ Аляксей Казакоў, міліцыянеры-вадзіцелі Аляксей Паўлавец і Міхаіл Купрыянчык. Ёсць і «навабранцы», што служаць каля года: міліцыянеры ўзвода ППСМ Дзмітрый Цераш, Яўген Пілюк, Дзмітрый Тумашык і міліцыянер-вадзіцель Раман Мароз.

    Дарэчы, маладыя хлопцы — выпускнікі школ нашага раёна: калі раней для кандыдатаў абавязковай умовай была служба ў арміі, то зараз учарашнія вучні СШ могуць пайсці служыць у міліцыю. Аднак ёсць адно але: перш трэба прайсці адбор, у тым ліку медыцынскі агляд з адзнакай усіх спецыялістаў «здаровы», і, перад тым як прыступіць да выканання службовых задач, абавязкова атрымаць першапачатковую падрыхтоўку на базе навучальных устаноў і Вучэбнага цэнтра МУС, якая доўжыцца паўгода.

    Мужнасць і цвёрдасць характару, вытрымка і самавалоданне, смеласць і самаадданасць, высокая прававая і фізічная падрыхтоўка. Вось далёка не поўны пералік якасцей, якімі павінен валодаць супрацоўнік ППСМ, і менавіта па гэтай прычыне наша служба па праве лічыцца кузняй міліцэйскіх кадраў. Так, адзін з першых міліцыянераў патрульна-паставой службы ГРАУС, камандзір аддзялення Рыгор Пышны пасля служыў у многіх падраздзяленнях райаддзела і ў кожным з іх — толькі выдатна; Аляксандр Календа пасля чатырох гадоў службы ў ППСМ здолеў паспяхова прымяніць свае веды і навыкі на пасадзе эксперта-крыміналіста… Назваў толькі малую частку імёнаў: служба ў ППСМ дае каласальны прафесійны і жыццёвы вопыт, які дапамагае стаць добрым аператыўным работнікам, участковым інспектарам міліцыі, у перспектыве — кіраўніком. Напрыклад, прафесійны шлях аднаго з маіх папярэднікаў, Уладзіміра Волкава, пачынаўся і скончыўся ў ППСМ, ды і сам прыйшоў на міліцэйскую службу ў гэта падраздзяленне, якое цяпер узначальваю. Так што сардэчна запрашаем у патрульна-паставую: гэта добры старт!

    Реклама

    Последнее

    Осиповчане — за чистый лес!

    Акция "Чистый лес" проходит в Осиповичском районе

    И вот вас стало трое

    Появление в семье ребенка — это всегда событие, в корне изменяющее уклад жизни и смещающее приоритеты в сторону маленького человечка. Что же предпринять, чтобы пополнение в семье не внесло сумятицу и неразбериху, а было в радость? Об этом беседуем с заведующим педиатрическим отделением районной поликлиники Светланой Житковой.

    Потребности, возможности и дежурная аптека

    Аптека с круглосуточным режимом — учреждение полезное. Поэтому инициативная группа осиповчан легко собрала более сотни подписей под предложением таковую создать. Специалисты Осиповичского райисполкома, в чьей компетенции рассмотрение этой гражданской инициативы, восприняли ее с интересом.

    22 и 23 октября УКП ЖКХ будет передавать жильцам контейнеры по сбору ТКО и ВМР

    22.10.2020 и 23.10.2020 Осиповичским УКП ЖКХ будут передаваться жильцам в безвозмездное пользование контейнеры по сбору ТКО и ВМР путем самовывоза.

    Спасатели-пожарные из Радутичей всегда на страже

    Отдельно стоящее здание в живописном месте района, пара турников, воспитанный полосатый кот, который дружит с пожарными и приходит на прием пищи как по часам… Именно в такой умиротворяющей атмосфере проходят трудовые будни пожарного аварийно-спасательного поста № 13, который расположен в Радутичах