Добраўпарадкаванне
“Дажынкі бяспекі” па-асіповіцку
Новы прыкметны арт-аб’ект з’явіўся напачатку верасня каля мясцовай ГЭС — і, натуральна, не застаўся без увагі землякоў!
У стварэнні маштабнага саламянага пажарнага аўтама-біля прынялі ўдзел амаль усе супрацоўнікі Асіповіцкага РАНС. А штуршком для рэалізацыі ідэі стаў конкурс сярод падраздзяленняў МНС Магілёўшчыны “Дажынкі бяспекі” на лепшую кампазіцыю з цюкоў саломы, якая б у чарговы раз нагадала беларусам аб важнасці бяспечнай жыццядзейнасці.
Ужо сфатаграфаваліся з незвычайным аўто?
Фото Дарьи Хмелевой