9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Коратка

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.

    Амаль 2 000 трохлітровых слоікаў соку за суткі вырабляе Асіповіцкі кансервавы завод. Зараз гэта пераважна яблычныя, вішнёвыя і вінаградныя напоі. Усяго ж з пачатку года тут выпушчана каля 200 тысяч слоікаў розных сокаў і нектараў.

    379,1 тоны яблык нарыхтавала Глускае райста, з якіх 58,2 т — яблык таварны. Таксама было прынята ад насельніцтва 62,3 т журавін, 3,2 — брусніц і 0,4 — буякоў. Учора кілаграм журавін каштаваў 3 рублі, брусніц — 3,5, а буякоў — 4. За тону яблыкаў-ападу даюць 15 капеек. Цана таварнага вар’іруецца ў залежнасці ад сорту. Нарыхтоўка працягваецца.

    У Татаркаўскім сельсавеце з пачатку года ліквідаваны 31 несанкцыянаваны сметнік агульным аб’ёмам 79 м3, знесены дом, прызнаны судом безгаспадарным, ачышчана ад хмызняку 0,2 гектара тэрыторыі, скошана пустазелля на плошчы 19 га. Праведзены касметычны рамонт на брацкіх могілках на вул. Прамысловай і ва ўрочышчы Барок, пафарбаваны помнік жыхарам і абаронцам Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

    6 браканьераў затрымалі інспектары прыродааховы на рацэ Свіслач. Мужчыны мелі пры сабе незаконныя снасці, праўда, нічаго здабыць не паспелі. Двое браканьераў ужо прыцягваліся да адказнасці за незаконную рыбалку, таму цяпер ім пагражае ўжо не адміністрацыйная, а крымінальная адказнасць.

    Реклама

    Последнее