Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 4 ДТЗ; папярэджана 116 правапарушэнняў, адміністрацыйную адказнасць панеслі 7 “бяспраўнікаў”, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 9 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей і 1 — абгону. Падчас мерапрыемстваў “Увага — дзеці!” распаўсюджана 193 прафілактычныя лістоўкі, выяўлена 184 аўтамабілісты, якія парушылі ПДР.
Па паведамленні РАНС, 2 верасня ад агню пацярпелі прыватны хлеў і аўтамабіль, у нядзелю — кватэра па вул. Чарняхоўскага. Усё адбылося ў райцэнтры.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнута 3 асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, 2 — за знаходжанне нецвярозымі ў грамадскіх месцах.
ІАЖіРС складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў рыбалоўства.