Хроніка здарэнняў
На мінулым тыдні АДАІ РАУС папярэджана 93 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 “бяспраўнікі”, адзін з якіх паўторна на працягу года, нецвярозы вадзіцель, 2 парушальнікі правілаў абгону, 6 — перавозкі дзяцей. Зарэгістравана 7 ДТЗ. Падчас адзінага дня бяспекі “Час стаць заўважным!” праведзена дзве прафілактычныя акцыі, выяўлена 7 парушэнняў ПДР, вынесена 10 вусных заўваг.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты сямейны скандаліст, 3 асобы, што парушылі ПДР, 1 і 3, якія вінаваты ў дробных хуліганстве і кра-дзяжах адпаведна.
У РАНС паведамілі: 22 верасня ад пажару пацярпела прыватная лазня ў в. Дуброўка, 26 — гаспадарчая пабудова ў п. Ялізава.