Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 138 правапарушэнняў, адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 нецвярозыя вадзіцелі і 8 “бяспраўнікаў”. Зарэгістравана 8 ДТЗ, у 2 выпадках вінаватыя пакінулі месца здарэння.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены факт незаконнага абароту наркатычных сродкаў, да адказнасці прыцягнуты 5 асоб, што здзейснілі дробныя крадзяжы, 1 — дробнае хуліганства.
Як паведамілі ў РАНС, 11 верасня ад пажару пацярпелі прыватная лазня, хлеў і дом у Ліпені. У гэты ж дзень пры пажары дома ў в. Сухлава загінулі 2 чалавекі (падрабязнасці здарэння — у рубрыцы “На злобу дня”).
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства.