10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Сэрца адкрыта для ўсіх.

    Популярное

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Перасякаючы перакрыжаванне вуліц Сумчанкі і Юбілейнай, пешаходы зараз трапляюць пад арку, якая ўмоўна аддзяляе цэнтральную частку горада ад аўтазаводскага мікрараёна.

    Новы арт-аб’ект устанавілі мантажнікі УКП ЖКГ. А аўтар канструкцыі — работнік гэтага ж прадпрыемства Сяргей Лясных. У камунальнай арганізацыі ён працуе каля трох гадоў. Звычайна вырабляе элементы вадасцёкавай сістэмы, парапеты — неабходныя, але будзённыя рэчы. Аднак найбольш падабаецца Сяргею выконваць штучныя вырабы, у працу над якімі можна ўнесці нешта сваё, праявіць творчасць. Гэта ўжо малыя архітэктурныя формы. Кшталту тых, што ўпрыгожваюць сажалку з боку рэстарана “Пралеска”, а яшчэ выстаўляліся абапал вадаёма навагодняй парой — аздобленыя гірляндамі, яны радавалі гараджан узімку. Асабліва юнае насельніцтва.

    І вось новая кампазіцыя. Даволі сімвалічная. Металічная арка ў форме раскрытага сэрца, якое прымае ў сябе кожнага, хто ўваходзіць або ўязджае ў райцэнтр. А яшчэ гэта ўказальнік: недалёка знаходзіцца аддзел загс, так што, маладыя, не губляйцеся: спачатку туды, а потым да аркі, фатаграфавацца. Дарэчы, асіпаўчане актыўна робяць сэлфі, здымаюць дзяцей на фоне новай архітэктурнай формы: навінкай задаволены.

    Предыдущая статьяТолько практика!
    Следующая статьяУ гарадскім парку…

    Реклама

    Последнее